Среда, 19 сентября 2018

Участкі для галасавання расчыняюць дзверы

397

У Шарашове створаны два ўчасткі для галасавання — Шарашоўскі-Савецкі №18, на якім колькасць выбаршчыкаў з улікам пацыентаў мясцовай бальніцы дасягае 660 чалавек, і Шарашоўскі-Кіраўскі №19, дзе ў спісах налічваецца звыш 920 чалавек, надзеленых выбарчым правам. Абодва ўчасткі абслугоўваюць не толькі жыхароў Шарашова, але і некалькіх навакольных вёсак.

vybPar-rb-2016-site

З самай аб’ёмнай і скрупулёзнай работай члены ўчастковых камісій ужо справіліся — спісы выбаршчыкаў складзены і звераны. А з дня на дзень шарашоўцы атрымаюць і паведамленні з запрашэннем прыняць удзел у выбарах. Ва ўчастковых камісіях запэўніваюць, што да 31 жніўня такія лісткі з указаннем месца галасавання і часу работы ўчастка ў паштовых скрынях знойдуць усе.

Аксана Іосіфаўна Пернач падчас бягучай выбарчай кампаніі хвалюецца як ніколі: на гэты раз яна не проста выбаршчык — упершыню дырэктар школы ўзначальвае ўчастковую камісію. І як старшыня спраўляецца з ускладзенымі абавязкамі: неабходная дакументацыя падрыхтавана, інфармацыйныя стэнды аформлены, абсталяванне — урны і кабінкі для галасавання — прывезены. Засталося хіба што развесіць указальнікі і чакаць, калі выбарчая гонка выйдзе на фінішную прамую.

20160825_4442_измен.размер

Варта адзначыць, на Шарашоўскім-Кіраўскім выбарчым участку №19 вытрымліваюцца і прынцыпы роўных магчымасцей для ўсіх выбаршчыкаў: участак размешчаны на першым паверсе школы, уваход у якую абсталяваны пандусам і парэнчам. Безбар’ернае асяроддзе мае значэнне не толькі для інвалідаў, людзей з парушэннямі апорна-рухальнага апарату, але і для сталых людзей, маладых бацькоў, якія прыйдуць на выбары з дзіцячымі каляскамі. А да пачатку датэрміновага галасавання на ўчасткі будуць дастаўлены спецыяльныя трафарэты, якімі змогуць скарыстацца інваліды па зроку. Інфармацыю пра кандыдатаў невідушчыя змогуць атрымаць ад членаў участковых камісій у вуснай форме, а тым, хто слаба бачыць, будуць прадастаўлены лупы, каб мець магчымасць самастойна запоўніць бюлетэнь. Каб быць кампетэнтнымі ў любым пытанні, пастаўленым як выбаршчыкамі, так і назіральнікамі, і знайсці выйсце з самай неадназначнай сітуацыі, на днях члены ўчастковых камісій Шарашоўскай зоны прайшлі трэнінг, падчас якога дзяліўся сваімі ведамі Г.М.Фасевіч. Пра работу ў складзе ўчастковых камісій Генадзь Мікалаевіч ведае ўсё: за яго плячыма некалькі выбарчых кампаній. Старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Шарашоўска-Савецкага ўчастка №18 са стажам з веданнем справы расказвае, што наперадзе нямала работы.

20160825_4445_измен.размер

— Зыходзячы з уласнага вопыту зазначу, што і гэтая выбарчая кампанія ў нас павінна прайсці актыўна, — дзеліцца сваімі назіраннямі Генадзь Фасевіч. — З  пачаткам дзяжурстваў на наш участак заўсёды заглядвае нямала людзей: удакладняюць інфармацыю, некаторыя цікавяцца, ці можна галасаваць па месцы знаходжання. Мы адкрытыя для дыялогу і даем адказы на ўсе пытанні выбаршчыкаў. А вось за каго галасаваць — мы не дарадчыкі: гэтае пытанне член участковай камісіі не мае права абмяркоўваць з выбаршчыкамі.  Паралельна з асноўнай работай абдумваем, як зрабіць, каб выбары для людзей сталі святам: па даўняй традыцыі грамадзянам, якія ўпершыню будуць трымаць у руках бюлетэні, ва ўрачыстай абстаноўцы плануем уручаць падарункі, арганізоўваем работу гандлю, рыхтуем канцэртную праграму.

Гаворачы пра актыўнасць саміх кандыдатаў у дэпутаты, Г.М.Фасевіч звяртае ўвагу на тое, што не кожнага з іх ведаюць выбаршчыкі.

— «Конкурс» у Палату прадстаўнікоў на гэты раз немалы: у сярэднім па краіне — пяць чалавек на месца. Па нашай выбарчай акрузе яшчэ большы, шасцёра. Але яшчэ нямногія з іх сустракаліся з выбаршчыкамі.

Сапраўды, і агітацыйныя матэрыялы на момант нашага прыезду на ўчасткі прадаставіў увогуле толькі адзін кандыдат, астатнія абяцалі прывезці інфармацыйныя лістоўкі пазней.

Такім чынам, члены участковых камісій Шарашова адкрытыя да дыялогу. Да шостага верасня тут, як і на іншых участках, дзяжураць па графіку: з панядзелка па пятніцу — з 17.00 да 19.00 гадзін, у суботу — з 12.00 да 14.00 гадзін. Затым пачнецца датэрміновае галасаванне.

Марына Вакульская

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *