Четверг, 24 мая 2018

Увага — дзеці!

443

9ebc1e7f06c9a384f8dfed33e564975f
Толькі той народ мае будучыню, які клапоціцца пра сваё падрастаючае пакаленне — дзяцей. На жаль, не ўсе дзеці становяцца дарослымі…

Становішча з дзіцячым дарожна-транспартным траўматызмам на тэрыторыі Брэсцкай вобласці працягвае заставацца складаным. Яго аналіз  сведчыць аб тым, што на пачатку навучальнага года гэта праблема яшчэ больш абвастраецца. Толькі на працягу лета з удзелам непаўналетніх зарэгістравана 14 дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх 14 дзяцей атрымалі раненні розных ступеняў цяжкасці.

Асноўнымі прычынамі здзяйснення ДТЗ па віне дзяцей з’явіліся:
— пераход праезнай часткі ва неўстаноўленым месцы;
— раптоўнае з’яўленне перад блізкім транспартам;
— гульні ў непасрэднай блізкасці ад праезнай часткі;
— неасцярожная язда на веласіпедах і мапедах.

У сумнай статыстыцы Пружаншчына не фігурыруе, але гэта не падстава губляць асцярожнасць як вадзіцелям, так і дзецям. Таму аддзяленне ДАІ РАУС заклікае ўсіх удзельнікаў руху захоўваць пільнасць на дарозе. Памятайце, што паводзіны дзіцяці непрадказальны! Не ігнаруйце дзеючыя патрабаванні да перавозкі дзяцей-пасажыраў, выкарыстоўвайце дадатковыя сродкі іх абароны.

У перыяд з 25 жніўня па 5 верасня на тэрыторыі раёна праводзіцца спецыяльны комплекс мерапрыемстваў пад назвай «Увага — дзеці!», падчас якога нагадваем аб неабходнасці руху транспартных сродкаў з уключаным блізкім святлом фар, у адпаведнасці з патрабаваннямі пп.166.9 п.166 Правілаў дарожнага руху.

Дзяржаўтаінспекцыя

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *