Вторник, 23 января 2018

У цэнтры ўвагі — дзеці!

329

85a8adf6fc0c60dd246667a3faf32d61
Аналіз трагічных вогненных здарэнняў, у якіх церпяць дзеці, паказвае, што асноўнай прычынай іх узнікнення з’яўляецца слабы кантроль з боку бацькоў і іншых дарослых.

З мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з 22 жніўня па 23 верасня на тэрыторыі Пружанскага раёна будзе праходзіць прафілактычная акцыя «У цэнтры ўвагі — дзеці!», прымеркаваная да пачатку новага навучальнага года.

Падчас гэтага перыяду запланаваны шэраг адпаведных мерапрыемстваў, якія тэматычна падзелены на некалькі блокаў. Так, напрыклад, на аб’ектах гандлю, дзе зараз збіраецца шмат мамаў са сваімі малымі школьнікамі, тлумачальныя акцыі праводзяцца з 22 па 31 жніўня.

З 1 па 16 верасня супрацоўнікі пажарна-выратавальнай службы разам з членамі Беларускага маладзёжнага аб’яднання юных выратавальнікаў наведаюць агульнаадукацыйныя установы, а з 19 па 23 верасня пабываюць у дзіцячых садках.

Алег Сідарэнка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *