Пятница, 21 сентября 2018

Новости 102

2 165

102

  • 15 жніўня падчас рэйду супрацоўнікаў ДАІ і  аддзялення па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю РАУС сумесна з прадстаўнікамі падатковай інспекцыі ў в.Новыя Засімавічы быў затрыманы аўтамабіль, за рулём якога знаходзіўся мясцовы жыхар. У салоне машыны правяраючыя знайшлі 100 бутэлек украінскай гарэлкі, на якіх адсутнічалі акцызныя маркі РБ. Алкаголь на суму 600 рублёў быў канфіскаваны, на ўладальніка аўто складзены адміністрацыйны пратакол.
  • На наступны дзень была ўзбуджана крымінальная справа па звароце жыхаркі Пінскага раёна: у перыяд з лістапада мінулага года па ліпень бягучага быў абрабаваны яе дом у в.Арабнікі. Невядомы злодзей выставіў шыбу і выцягнуў з дома хатнюю маёмасць, прадукты харчавання і інструменты на суму звыш 400 рублёў.
  • З паведамленнем аб падобным крадзяжы звярнуўся і жыхар г.Брэста, у якога быў абрабаваны дом у в.Шчарбы.
  • 17 жніўня супрацоўнікамі міліцыі на пустэчы каля г.п.Шарашова было знішчана 90 кілаграмаў дзікарослых канопляў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *