Пятница, 21 сентября 2018

У аптымальныя тэрміны

622

У мінулым нумары газеты мы спыняліся на праблемах вырошчвання азімага рапсу. Называліся і аптымальныя тэрміны яго сяўбы. Яны, як паказвае практыка, строга рэгламентаваныя: спазненне нават на два дні ўжо вядзе да страт ураджаю.

20160816_3987_измен.размер

Калі мінулай восенню ў раёне было пасеяна 4,8 тысячы гектараў рапсу, прызначанага на атрыманне алейнага насення, то да ўборкі засталося крыху больш за палову — 2,7 тысячы гектараў. І тым не менш, атрымана 3,9 тысячы тон алейнага насення пры сярэдняй ураджайнасці па раёне 14,4 цэнтнера з гектара. Зразумела, калі палеткі ААТ «Агра-Калядзічы» далі па  32,8 ц/га,  ААТ «Вялікасельскае Агра» — 22 ц/га, ААТ «Жураўлінае» — 17,3 ц/га, то ў ААТ «Ліноўскае», «Радзіма», «Айчына», «Эксперыментальная база «Белавусаўшчына» з аднаго гектара сабрана менш за тону алейнага насення. Акрамя страт, гэтыя гаспадаркі нічога не атрымалі, нават калі ўлічыць даволі высокія закупачныя цэны на алейнае насенне сёлета. Так што самы час прыняць да ўвагі мінулагоднія памылкі.

У гэтыя  дні закладваецца падмурак ураджаю азімага рапсу на наступны год. Як і летась, культура будзе пасеяна на плошчы 4,8 тысячы гектараў. Самы вялікі рапсавы палетак у ААТ «Ружаны-Агра» — 1000 гектараў, у ААТ «Жураўлінае» і ААТ «Айчына» неабходна заняць ім па 600 гектараў пасяўных плошчаў.

У ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс» летась азімы рапс пасеялі на плошчы 270 гектараў, але да ўборкі засталася толькі чацвёртая частка. Атрымана 71 тона насення пры ўраджайнасці 10,1 цэнтнера з гектара.

— Сёлета плануем пасеяць  азімы рапс на меншай плошчы — 250 гектараў, — гаворыць галоўны аграном таварыства Г.П.Пятрань. — Высяваем сорт «мартын», які добра сябе адчувае на лёгкіх глебах.

20160816_3995_измен.размер

На здымку: механізатар Аляксандр Васільевіч Тарасевіч  трактарам «Джон Дзір» з пасяўным агрэгатам «АПП-6А» за святлавы дзень засявае больш за трыццаць гектараў плошчаў.

Мікола АРХУЦІК,

            Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *