Воскресенье, 21 января 2018

Шарашоўскія традыцыі

675

Звычайна свята пасёлка праводзіцца ў Шарашове незадоўга да пачатку навучальнага года. Не адышлі ад традыцыі і сёлета.

100_9244_измен.размер

Старшыня Шарашэўскага сельвыканкама Дзмітрый Уладзіміравіч Чайкоўскі павіншаваў жыхароў са святам, падзякаваў усім, хто імкнецца зрабіць пасёлак прыгожым і ўтульным. Лепшым гаспадарам, чые сядзібы ўтрымліваюцца ва ўзорным парадку, былі ўручаны падарункі.

100_9282_измен.размерТрадыцыйна на сцэну выйшлі бацькі з немаўлятамі. Пасля мінулагодняга свята насельніцтва Шарашова пабольшала на 19 малышоў. А дзеткі, якія ў верасні пойдуць у першы клас, ужо самі трымалі слова: чыталі вершыкі і абяцалі, што будуць старанна вучыцца. Дарэчы, сцэна была ўпрыгожана букетамі гладыёлусаў, гэта мясцовы кветкавод Анастасія Уладзіміраўна Аляхновіч вырашыла парадаваць землякоў цудоўнымі кветкамі.

100_9255_измен.размер

На гэты раз вядучай праграмы была малады спецыяліст Цэнтра культуры і вольнага часу Іна Рыпінская. Са сваімі абавязкамі яна справілася цудоўна, у дадатак, парадавала жыхароў пасёлка песнямі. А ў святочным канцэрце, які падрыхтавалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці, прагучалі любімыя многімі музычныя кампазіцыі.  Завяршылася свята дыскатэкай.

Генадзь Фасевіч,

дырэктар Шарашоўскага Цэнтра культуры і вольнага часу.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *