Пятница, 23 октября 2020

ОАО “Агро-Колядичи”: хозяину необязательно знать, где растет его картофель

5 737

Неўраджайны на бульбу мінулы год многіх сёлета прымусіў задумацца над новымі метадамі падтрымкі прыватных гаспадарак у гэтым плане. Аднак такая сістэма даўно паспяхова прымяняецца ў ААТ «Агра-Калядзічы».

Па словах дырэктара прадпрыемства П.С.Якімаўца, вяскоўцам аказваецца ўся магчымая падтрымка ў падрыхтоўцы ўчасткаў, пасадцы бульбы і апрацоўцы палеткаў.

Гэта на прыкладзе  вёскі Руднікі пацвярджае і старшыня Мокраўскага сельвыканкама С.М.Ханавец.
— Вяскоўцы не ведаюць праблем: своечасова выдзяляецца тэхніка, вызначаецца дата пасадкі, аказваецца дапамога рабочай сілай састарэлым грамадзянам,— расказвае Святлана Мікалаеўна.— І грошы, якія збіраюцца за гэту работу, жыхарам вёскі не трэба адвозіць спецыяльна ў кантору: усё выконваецца па месцы жыхарства.

Значную работу ў гэтым напрамку праводзіць і стараста вёскі, які абыходзіць двары і складае спісы жадаючых пасадзіць бульбу. Трэба сказаць, што іх збіраецца нямала, бо гаспадарка не толькі садзіць, але і праводзіць апрацоўку палеткаў супраць шкоднікаў. Сёлета вырашана зрабіць і тры апрацоўкі ад фітафторы.
Здараюцца кур’ёзныя сітуацыі: бывае, што гаспадары да самай копкі не ведаюць, дзе іх соткі.  А выкапаную бульбу гаспадарка сваім транспартам  дастаўляе людзям дахаты.
Алег Сідарэнка.

Один комментарий

  • Здараюцца кур’ёзныя сітуацыі: бывае, што гаспадары да самай копкі не ведаюць, дзе іх соткі. А выкапаную бульбу гаспадарка сваім транспартам дастаўляе людзям дахаты.
    ——————————-
    Интересно, что этим редакция хотела донести читателям?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *