Суббота, 20 января 2018

Ад змены месца складнікаў сума не змяняецца

1 012

Жнівень падобны на вечар нядзелі перад цяжкім працоўным днём: пакуль дзеці бестурботна дагульваюць апошнія дні канікул, у бацькоў настае сапраўды гарачая пара. Як сабраць сваіх «грызуноў граніту навукі» ў школу без лішніх турбот? Дзе выгадней купіць і на якую суму разлічваць? Як зэканоміць, але зрабіць гэта разумна, каб не «плаціць двойчы» за танныя, але няякасныя тавары? Ад усіх гэтых пытанняў ідзе кругам галава.

Раптам з’яўляюцца дарадчыкі, гатовыя распавесці пра значныя перавагі бярозаўска-гродзенска-ковельскіх школьных кірмашоў і пра мінусы мясцовага гандлю. Паводле іх «чорнага спісу» па ўсіх намінацыях кожны год прайграе і наш «Дзіцячы свет».  Але мой немалы вопыт у справе збораў у школу — у сям‘і два школьнікі — сведчыць, што перш, чым некуды ехаць, варта агледзецца на месцы.

І вось я ў «Дзіцячым свеце». Кампанію мне саставілі Марына Міхайлаўна Курулюк з сынам, якія меркавалі зрабіць максімум магчымых пакупак.

20160810_3484_измен.размер

Плюсы, прызнаюся вам, аказаліся бачнымі з парога:

Плюс першы. Для тых, хто «не настолькі багаты, каб купляць танныя рэчы». 

Яркія рэкламы на вокнах сведчаць пра  шматлікія акцыі, якія «Дзіцячы свет» сёлета прапануе сваім пакупнікам.

Першая з іх «Першы раз у першы клас» дае 7%-ную зніжку пры куплі тавараў для першакласнікаў (абутак, адзенне, пісьмовыя прылады) на суму звыш 70 (700 тысяч недэмінаваных) рублёў.

Другая прапануе набыццё папярова-белавых і школьна-пісьмовых прыналежнасцей на суму  50 рублёў и вышей са скідкай 5%.

Дзякуючы трэцяй акцыі, пакупка ранцаў, абутку і адзення дзелавога стылю стане танней на 10% пры суме ад 100 руб. і вышэй.

Чацвёртая, “сацыяльная”, дазволіць зэканоміць 10% ад кошту пакупкі сем’ям, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды, прыёмныя або непаўналетнія пад апекай, а таксама шматдзетным сем’ям пры набыцці тавараў школьнага асартыменту на суму 50 рублёў і вышэй.

Пятая прапануе скарыстацца «школьным» крэдытам з першапачатковым 20-працэнтным  узносам і беспрацэнтнай растэрміноўкай на тры месяцы.

Нарэшце, шостая (спяшайцеся, яна дзейнічае толькі ў жніўні!) прапануе беспрацэнтную растэрміноўку на 3 і 6 месяцаў з першапачатковым узносам 10% і 30% адпаведна, а таксама на цэлы год з першапачатковым узносам 30%  (першыя 6 месяцаў беспрацэнтная растэрміноўка, астатнія 6 – пад банкаўскі  крэдыт + 2%).

  Плюс  другі. Для мам з «экіпажамі».

У «Дзіцячым свеце», у адрозненне ад шматлікіх дробных крам, каляскам  «уваход не забаронены». Маладыя мамы тут — жаданыя госці.

Дзякуючы рэканструкцыі гандлёвай залы, новай расстаноўцы стэлажоў, зробленай сёлета з акцэнтам на самаабслугоўванне пакупнікоў, у мам з каляскамі з’явілася магчымасць свабодна прайсці па шырокіх праходах і самастойна выбраць неабходны тавар, вынесены ў адкрыты доступ. Так што   па пакупкі для старэйшага дзіцяці-школьніка можна ўзяць з сабой і  немаўля (балазе, побач цэлы аддзел для самых маленькіх).

Плюс трэці. Для тых, хто аддае  перавагу свежаму паветру і недалюблівае пандусы і прыступкі.

Побач з асноўным гандлёвым цэнтрам размясцілася абноўленая  палатка, у якой ёсць месца для прымеркі. Мабыць, былі ўлічаны леташнія нараканні з нагоды таго, што для прымеркі даводзілася  ўсё-роўна заходзіць у магазін.

Такім чынам, сёння перад вулічным люстэркам вы зэканоміце і час, і энергію.

Плюс чацвёрты. Для тых, хто любіць «экалагічней, чысцей і бяспечней».

Як растлумачыла намеснік дырэктара «Гандлёвага цэнтра» Вольга Аляксандраўна Царанок, у гэтым сезоне пры заключэнні дагавораў на пастаўку прадукцыі перавага  аддавалася тым айчынным і замежным вытворцам,  якія маюць гігіенічныя сертыфікаты. Гэта такія фірмы, як «Пан Мод» (г.Мінск), «Эліс» (г. Дзяржынск), «Panda Kids» (г.Брэст), «Славянка» (г.Бабруйск), «8 Сакавіка» (г.Гомель), «Купалінка» (г.Салігорск), сумеснае беларуска-італьянскае прадпрыемства «Дынама Програм» (г.Брэст і Гродна) і іншыя. Усе яны выкарыстоўваюць экалагічна бяспечны тэкстыль з высокім утрыманнем (80% і вышэй) натуральных кампанентаў: бавоўны, лёну  або воўны.

Плюс пяты. Для тых, у каго ўласны стандарт.

Уразіла поўнае абнаўленне калекцыі адзення – маленькім моднікам і модніцам выбраць сёння сапраўды ёсць з чаго. Арыгінальныя пінжакі і жакеты, зручныя камізэлькі і джэмперы, класічныя спадніцы і штаны, практычныя, але ад гэтага не меней вытанчаныя  сарафаны самых разнастайных фасонаў  –  ва ўсім удала перададзены апошнія модныя  тэндэнцыі.

Колер формы радуе сваёй разнастайнасцю. Можна знайсці не толькі ўніверсальную каляровую гаму з чорных, цёмна-сініх, бардовых, ліловых адценняў, але і поліхромную «нямецкую» і «шатландскую» клетку. Шэраг касцюмаў (прычым па прымальным кошце да 80 руб.) маюць модныя завужаныя штаны і заклёпкі на пінжаках.

Шырокая каляровая гама кашуль, гальштукаў і «бабачак», а таксама шкарпэтак і калготак (у фірменнай секцыі «Conte»)  дапаможа вашаму дзіцяці выглядаць стыльна і змяняць свай вобраз кожны дзень без асаблівых затрат. А ніжняя бялізна з удалым кроем не створыць дзіцяці лішніх нязручнасцей.

Цікава, што нанакасцюмы з тэст-кантролем тэмпературы цела, такія папулярныя ў мінулым годзе, сёлета, як адзначылі прадаўцы, ужо не карыстаюцца попытам. Перавага аддаецца мадэлям з кішэнямі-арганайзерамі (для тэлефона-смартфона-флэшкі-ключоў-ліхтарыкаў).

Яшчэ адзін важны момант: у выпадку «нестандартнай» постаці дзіцяці вы маеце права скамбінавать камплект (штаны+пінжак) з  розных па памеры касцюмаў. А калі нават такім чынам не падбярэце патрэбны памер, камп’ютарызаваная сістэма адсочвання руху тавару аператыўна скаардынуе дзеянні прадаўцоў і таваразнаўцаў і перадасць  вашу заяўку фірме-вытворцу – праблема будзе вырашана ў кароткія тэрміны.

Варта прызнаць, што асартымент спартыўнага адзення не такі разнастайны, тым не менш, маюцца ўсе памеры да 42 уключна. Можна падабраць таксама  мадэлі ў спартыўным стылі, прызначаныя не толькі для ўрокаў фізкультуры, але і для паўсядзённага нашэння.

20160810_3499_измен.размер

Плюс шосты. Якасны абутак. 

Уразіў выбар класічных мадэляў абутку для хлопчыкаў і юнакоў ажно да 41 памеру (у мінулыя гады туфлі памерам вышэй 38-га можна было набыць толькі ў мужчынскім аддзеле) і з разлікам на розны кашалёк. Напрыклад, мадэлі фабрыкі «Нёман» (г.Гродна) каштуюць ад 36 да 40 рублёў, самыя дарагія – апошні прывоз фірмы «Марка» – 60-70 рублёў. Што важна, увесь абутак скураны.

20160810_3492_измен.размер

Сёлета заслугоўвае ўвагі і вялікі выбар якаснага і недарагога зменнага і спартыўнага абутку для дзяцей малодшага школьнага ўзросту: на шнурках, а для тых, хто яшчэ не навучыўся іх завязваць, – на ліпучках ці з гумовымі ўставачкамі. Спартыўны абутак прадстаўлены, галоўным чынам,  аптовай кампаніяй «Леоджы» і фірмай «Белкельме». Яго перавагі  я адзначыла для сябе: неверагодная лёгкасць, шырокі насок (не дэфармуюцца пальцы), укладышы на тэкстыльнай аснове (ногі не пацеюць) і гнуткая, пластычная артапедычная падэшва.

Плюс сёмы. Партфелі і ранцы а-ля «Прэч, скаліёз».

Сёлета асноўны пастаўшчык ранцаў у «Дзіцячы свет» – гандлёвая марка «Галантэя». Мадэлі адрозніваюцца лёгкасцю, умацаванай задняй артапедычнай спінкай са шчыльнай пракладкай  для фармавання правільнай паставы, шырокімі, трывалымі шлейкамі з запасам даўжыні, якія не будуць уразацца ў плечы дзіцяці, не вельмі тугімі, але якаснымі эрганамічнымі зашпількамі- «маланкамі» (нават першакласнік у стане адкрыць іх).   Нават улічваючы, што ранец  пачаткоўца замяняе санкі зімой, а мяч летам, вам не давядзецца яго купляць двойчы на год, бо трывалы каркас і воданепранікальны матэрыял, які лёгка мыецца, дазволяць захаваць форму надоўга.

На некаторых мадэлях ёсць устаўкі са святлоадбіваючых матэрыялаў, якія выканаюць ролю флікера на дарозе, а вялікія бакавыя кішэні дазволяць аддзяліць кантэйнеры з бутэрбродамі ад сшыткаў і кніг. Ёсць нават мадэлі з дадатковымі кішэнямі для планшэтаў і электронных кніг.

20160810_3495_измен.размер

Больш таго, ранцы сёлета «выраслі» па вертыкалі, дазваляючы вольна мясціцца не толькі кнігам, агульным сшыткам, але і  атласам і контурным картам фармату А4 – далоў загнутыя ражкі!

Плюс восьмы.  Усё ўключана.

У гандлёвай зале «Дзіцячага свету», акрамя адзення і абутку, бацькі  могуць купіць неабходную для школы канцылярскую і кніжную прадукцыю.

Вялікай дапамогай для малавопытных мам, якія ўпершыню адпраўляюць сваіх дзяцей у школу, служыць «Куток першакласніка», дзе сабраны ўвесь камплект неабходных прылад. Нажніцы з закругленымі канцамі ў футарале-блакатары,  фламастары з вялікімі каўпачкамі, ручкі з шырокімі стрыжнямі, мядовыя фарбы, якія дзеці любяць спрабаваць на смак, і васковы пластылін, што лёгка адліпае ад рук і не пэцкае адзенне, шкляначкі-неразлівайкі – усё бяспечна і практычна.

А зараз, успомніўшы арыфметыку, складзіце ўсе пералічаныя плюсы. Мы з Марынай Міхайлаўнай  атрымалі нядрэнны вынік – якасны класічны набор школьніка, за які не давядзецца «плаціць двойчы».

Алена Зялевіч

Фота Сяргея Талашкевіча.

2 комментариев

  • Андрей

    Ковель с легкостью переплюнет все эти плюсы.А вообще кредит на школьные товары это очередной показатель процветания и стабильности страны и заботы АГЛ о людях.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Александр

    Как задолбала лапша, уже уши не выдерживают!!! У меня то же двое школьников и буквально неделю назад был на Украине, разница в цене очень даже существенная, через пару дней после поездки на Украину прошлись по магазинах Пружан и прикинули, что на трехсот долларах сэкономлено около трех миллионов б.р.при том, что покупали хорошие дорогие вещи -это моя месячная зарплата, вот и вся математика!!! Что касается качества так оно ни чуть не хуже нашего а кое что даже лучше, два года назад мы купили ранец в универмаге, ребенок походил с ним одну четверть и он разлезся по швам,вот вам и качество а в прошлом году покупали на Украине , за год никаких проблем!!! Приведу примеры Украинских цен- джинсы по 10 баксов штука, смеситель для ванны на наши деньги 360 тысяч, точно такой в декоре 1 050 000 , светильник на два плафона 170 тысяч, у нас 350,насосная станция(гидрофор) 1 миллион, у нас почти два миллиона, кстати гидрофор одной и той же фирмы и марки, и тд. При подсадке двух человек окупается дорога с зеленой картой.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *