Понедельник, 26 октября 2020

Зачем сельчанину корова, если рядом молочнотоварные комплексы?

2 053

Пытанне закупу лішкаў малака ў насельніцтва апошнія некалькі гадоў у нашым раёне стаіць даволі востра. Ды ў цэлым па рэспубліцы становішча ненамнога лепшае. Нягле-дзячы на прымаемыя намаганні, аб’ёмы здадзенага малака ад свойскіх кароў штогод змяншаюцца. Распрацаваная праграма, якой прадугледжваецца толькі рост, пад пагрозай зрыву.
Як паказвае аналіз, не толькі дэмаграфічная праблема таму прычынай. Сапраўды, насельніцтва сельскай мясцовасці старэе, колькасць працаздольных жыхароў вёску і ў выніку гэтага, і з-за  адтоку моладзі меншае. Але ці толькі таму пагалоўе жывёлы на прыватных сядзібах скарачаецца, а чалавек, які трымае дзве і больш кароў, становіцца дзівам на вёсцы?

Напрыклад, у населеных пунктах Мокраўскага сельсавета за шэсць месяцаў бягучага года пагалоўе скарацілася на 24 каровы. Але толькі чацвёра гаспадароў адмовіліся ад рагуль па прычыне састарэлага ўзросту. Чаму ж так?

Адказ відавочны. Працэнт адмаўлення ад утрымання жывёлы на падворку павялічыўся… з будаўніцтвам аграгарадкоў. Мяркую, калі параўнаць лічбы, то гэты працэнт будзе найбольшым менавіта ў такіх аграгарадках, як «Жураўліны», «Кляпацкі», «Кабылаўскі», размешчаных на тэрыторыі самых моцных гаспадарак, дзе ўкладзены ў рэканструкцыю найбольшыя сродкі.

Пасля таго, як вёскі сталі больш падобныя на паселішчы гарадскога тыпу, наблізіліся да гарадскіх умовы жыцця, многія мясцовыя жыхары ўжо не імкнуцца да пастаяннай працы на ўласных участках.

Як зазначае старшыня Мокраўскага сельвыканкама С.М.Ханавец, заробкі ў ААТ «Жураўлінае», «Айчына» цяпер даволі высокія. У выніку людзі могуць  купіць прадукты  харчавання, якія раней даводзілася атрымліваць у сваіх прысядзібных гаспадарках. Ды і гандлёвая сетка ў сельскай мясцовасці цяпер дастаткова развіта, прапануе і малочныя, і мясныя прадукты. Акрамя таго, стала значна больш магчымасцей для баўлення вольнага часу, культурна-масавых мерапрыемстваў.

Можна сказаць, што, рэалізуючы адну праграму, мы міжволі ствараем перашкоды для іншай. Хаця, на маю думку, працэс поўнасцю натуральны. Чаму хірург у вольны час дома не робіць аперацыі, токар не становіцца да хатняга станка або хлебапёк — да печы? Няўжо даярка пасля цяжкага працоўнага дня абавязана яшчэ і дома карміць, даіць, чысціць карову? Няўжо яна не жадае спакойна правесці вечар з сям‘ёй, адпачыць, схадзіць у Дом культуры?

Нягледзячы на распрацаваныя праграмы, людзі зведалі іншы быт і наўрад ці працэнт іх удзелу ў  нарыхтоўках малака  (а летась ён быў на ўзроўні 20% ад агульнага аб’ёму здзадзенай дзяржаве прадукцыі) вырасце.

Такім чынам, «першая скрыпка» ў гэтым пытанні павінна належаць прадпрыемствам аграпрамысловага комплексу. І, мяркуючы па шырокаму будаўніцтву МТФ па раёне, патэнцыял у станоўчым вырашэнні малочнага  пытання ёсць. Ужо летась ААТ «Жураўлінае» рэалізавала перапрацоўчым прадпрыемствам столькі малака, колькі вырабляюць некаторыя раёны вобласці. На думку намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце гэтай гаспадаркі З.М.Усік, і гэта не мяжа. У параўнанні з мінулым года пагалоўе гаспадаркі павялічылася на 20%. Такі рост мяркуецца і далей. У таварыстве ўжо дзейнічаюць чатыры сучасныя МТФ, хутка іх колькасць павялічыцца. Пагалоўе павінна перавысіць лічбу ў пяць тысяч. Разам з гэтым, павялічацца і надоі: сёлета плануецца атрымаць звыш 5100 кілаграмаў на адну карову. Такім чынам, ужо ў наступным годзе ААТ «Жураўлінае» штогод можа атрымліваць да 25 тысяч тон малака.

Але гэта мы гаворым пра прычыны скарачэння прыватнага статка. Поўнасцю ж ён, спадзяемся, ніколі не знікне. У першую чаргу, таму, што малочная карова — самая надзейная крыніца дадатковага заробку для вяскоўцаў. Каб  даць ім магчымасць здаваць малако высокай якасці, будуюцца малакапрыёмныя пункты.
На такім аб’екце ў вёсцы Клепачы здадзенае насельніцтвам малако ахалоджваецца перад адпраўкай на перапрацоўчае прадпрыемства. Тут жа ёсць магчымасць дакладна вызначыць тлустасць, а значыць, адразу матэрыяльна ацаніць работу здатчыка.

Аднак, на жаль, пакуль немагчыма ўстанавіць малакапрыёмныя пункты ва ўсіх вёсках. У выніку ад насельніцтва ні разу не атрымлівалі малако экстра-класа, што паспяхова некалькі гадоў ужо робяць некаторыя МТФ ААТ «Жураўлінае», сярод якіх — і ферма каля в.Казлы.
Алег Сідарэнка.

2 комментариев

  • Як паказвае аналіз, не толькі дэмаграфічная праблема таму прычынай. Сапраўды, насельніцтва сельскай мясцовасці старэе, колькасць працаздольных жыхароў вёску і ў выніку гэтага, і з-за адтоку моладзі меншае.
    ————————————
    Кто вам дал праву рассказывать такую горькую правду? 😀

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • выніку ад насельніцтва ні разу не атрымлівалі малако экстра-класа, што паспяхова некалькі гадоў ужо робяць некаторыя МТФ ААТ «Жураўлінае», сярод якіх — і ферма каля в.Казлы.
    —————————-
    Насколько я в курсе, никакое это не молоко экстра-класса. Со слов работника лаборатории молокозавода, не дотягивает это молочко до экстра в силу тех или иных причин.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *