Суббота, 22 сентября 2018

Тур дэ Брэст — праз Пружаны

967

На працягу трох дзён на тэрыторыі нашага раёна праходзіла шматдзённая велагонка сярод мужчын і юніёраў у праграме чэмпіянату і першынства Рэспублікі Беларусь па веласіпедным спорце на шашы на прызы «Сельскай газеты». Паколькі велашматдзёнка праходзіць выключна па тэрыторыі Брэсцкай вобласці, гэтыя спаборніцтвы часта яшчэ называюць Тур дэ Брэст.

IMG_2226_измен.размер

З кожным годам арганізацыя спаборніцтваў выходзіць на больш высокі ўзровень. Удзельнікамі велагонкі сёлета сталі каля 150 спартсменаў. Гэта каманды з усіх абласцей і Мінска, а таксама госці з Украіны.

Старт быў дадзены  9 жніўня на грабным канале ў Брэсце. Тут, акрамя пяцікіламятровага пралогу, прайшлі спаборніцтвы для дашкольнікаў. А ўвогуле велагонка складалася з шасці этапаў працягласцю ад 120 да 160 кіламетраў. Веласіпедысты спыняліся ў Высокім, Пружанах і Бярозе. Большасць этапаў прайшло па дарогах мясцовага значэння ў раёне Высокага, Камянца і Пружан, а таксама рэспубліканскіх трасах.

У Пружаны велагоншчыкі прыбылі ў мінулую пятніцу вечарам пасля чацвёртага этапу Высокае-Абяроўшчына-Пагранічная-Шарашова-Пружаны. Лепшыя з іх атрымалі ўзнагароды на плошчы ля Дома Саветаў.

Пяты этап велагонкі праходзіў па маршруце Пружаны-Віскулі-Лыскава-Новыя Засімавічы-Пружаны. У нядзелю гоншчыкі спаборнічалі на заключным этапе Пружаны-Бяроза. Такім чынам, за шэсць дзён было пераадолена каля 800 кіламетраў.

Пасля кожнага з этапаў лепшых велагоншчыкаў чакалі кубкі, прызы ад спонсараў і інфармацыйных партнёраў. Галоўны прыз ад рэдакцыі «Сельскай газеты» — тэлевізар атрымаў Канстанцін Будкевіч з Мінскай вобласці, а ўся яго каманда першынствавала ў камандным заліку. Сярод юніёраў перамогу святкаваў прадстаўнік Брэстчыны Павел Пашук.

IMG_2231_измен.размер

IMG_2228_измен.размер

IMG_2230_измен.размер

IMG_2233_измен.размер

IMG_2234_измен.размер

IMG_2235_измен.размер

IMG_2236_измен.размер

IMG_2237_измен.размер

IMG_2239_измен.размер

IMG_2240_измен.размер

IMG_2232_измен.размер

IMG_2227_измен.размер

У ліку тых, хто адгукнуўся падтрымаць удзельнікаў велагонкі для папулярызацыі здаровага ладу жыцця, былі  і нашы сельгаспрадпрыемствы — ААТ «Аранчыцкая птушкафабрыка» і  «Ружаны-Агра».

На здымках: падчас узнагароджання пераможцаў чацвёртага этапу велагонкі; прызы ўручае чэмпіён XXII Алімпійскіх гульняў Алег Логвін.

Мікола АРХУЦІК

Фота Алены Зялевіч

Один комментарий

  • Велотрек

    Победитель с кубком в синем костюме на первом снимке явно под допингом сильной дозы тестостерона!))))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *