Среда, 19 сентября 2018

Рапс: каштоўны, карысны, рэнтабельны…

629

У мінулую пятніцу ў Пружанскім раёне пад старшынствам першага намесніка старшыні аблвыканкама М.В.Токара (на здымку) прайшоў абласны семінар па пытаннях арганізацыі сяўбы азімага рапсу ўраджаю 2017 года. Яго ўдзельнікамі сталі кіраўнікі і спецыялісты аблвыканкама, начальнікі ўпраўленняў сельскай гаспадаркі і харчаваня райвыканкамаў, іх намеснікі па раслінаводстве, кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый.

20160812_3872_измен.размер

Адкрыў семінар першы намеснік старшыні аблвыканкама М.В.Токар. Потым яго ўдзельнікі накіраваліся на палетак  ААТ «Вялікасельскае Агра» паблізу вёскі Стараволя. Тут яны мелі магчымасць азнаёміцца з наборам тэхнікі, прызначанай для падрыхтоўкі глебы, унясення мінеральных угнаенняў і сяўбы азімага рапсу.

20160812_3908_измен.размер

20160812_3877_измен.размер

ААТ «Вялікасельскае Агра» было выбрана месцам правядзення семінара зусім невыпадкова.

Сёлетні год быў наогул неспрыяльным для вырошчвання азімага рапсу. Напрыклад, па вобласці пасля зімоўкі гэта культура загінула на 60% плошчаў. Не стаў выключэннем і наш раён. У гаспадарках было сабрана толькі каля 4 тысяч тон алейнага насення — амаль у тры разы менш, чым летась. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне склала ўсяго каля 14 цэнтнераў з гектара.

А вось у «Вялікасельскім Агра» нават у такіх умовах сабрана 660 тон алейнага насення рапсу пры ўраджайнасці 22 цэнтнеры з гектара, прададзена ААТ «Аграпрадукт» 550 тон. Наогул жа, як сказаў у сваім выступленні дырэктар  В.Л.Севасцьянчык, гаспадарка стабільна атрымлівае ўраджайнасць алейнага насення ў межах 30-35 цэнтнераў з гектара.

І ўсё ж азімы рапс — адна з самых высокарэнтабельных культур для нашых гаспадарак. Сёлета закупачная цана адной тоны алейнага насення складае сем мільёнаў недэнамінаваных рублёў.

Вось чаму так важна захоўваць тэхналогію вырошчвання азімага рапсу. Як было адзначана на семінары, тут не можа быць дробязей. Важна ўсё: падбор глебы і культур-папярэднікаў, угнаенні, тэрміны сяўбы, барацьба з пустазеллем і якасная ўборка.

У нашай мясцовасці аптымальныя тэрміны сяўбы алейнай культуры з 15 па 25 жніўня.

Работа семінара працягвалася ў Палацы культуры ў Пружанах. Перад яго ўдзельнікамі выступіла кандыдат сельскагаспадарчых навук, загадчыца аддзела алейных культур РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробству»  Я.Э.Пілюк. Яна звярнула ўвагу прысутных на асаблівасці вырошчвання азімага рапсу ў летне-асенні перыяд бягучага года.

Мікола АРХУЦІК

               Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *