Четверг, 20 сентября 2018

Пра што кажуць Мухавецкія «зоркі»?

762

Усмешлівы цырульнік, меню на заказ і кава ў ложак… Вось ужо 30 гадоў, як для гасцей горада адкрывае свае дзверы пружанская гасцініца «Мухавец». Тут, як у роднай хаце, іх заўсёды сустракаюць з цеплынёй і клопатам – што можа быць лепш для стомленых вандроўнікаў?

Пра тое, як «Мухавец» жыве сёння і якія паслугі гатовы прапанаваць, мы размаўлялі з майстрам гасцініцы Ірынай Мікалаеўнай Пілюцік.

20160802_3009_измен.размер

У 2003 годзе была зроблена, можна сказаць, пластычная аперацыя гасцініцы. Чым сёння вызначаецеся?

 – Сапраўды, перад «Дажынкамі» не проста папрыгажэў фасад — была праведзена маштабная рэканструкцыя гасцініцы, пасля гэтага ёй прысвоены ўзровень «дзве зоркі» па еўрапейскіх стандартах.

Цяпер гэта — класічная бюджэтная гасцініца з невялікімі кампактнымі нумарамі. У Еўропе падобныя гатэлі класіфікуюцца як «стандарт». У іх  можна не толькі пераначаваць, але  пражываць пэўны час, не адчуваючы асаблівых нязручнасцей.

На дадзены момант мы прапануем 16 сучасных нумароў (усяго 35 ложка-месцаў), катэгорыі якіх прадстаўлены як люкс, паўлюкс і апартаменты. У нумарах маюцца душавыя кабіны, ванныя пакоі, тэлефон, халадзільнік, электрачайнік, тэлевізар, унутранае радыёвяшчанне. На верхнія паверхі можна падняцца на ліфце.

– Але ж для камфортнага пражывання сучаснага чалавека ўжо недастаткова мець зручны ложак і магчымасць прыняць душ…

– Зразумела, таму «Мухавец» прапануе сваім пастаяльцам і дадатковыя паслугі. Напрыклад, пральні,  хімчысткі, прасавання адзення. Ёсць камера багажнага захоўвання. У будынку працуюць цырульня і масажны кабінет, у кафэ можна заказаць і кантынентальны (лёгкі) сняданак, і паўнацэнны абед ці вячэру.  Чай і каву можам даставіць у нумар. Цяпер важным і запатрабаваным з’яўляецца wi-fi інтэрнэт.  У нас ёсць і платны — у холе, і мабільны – у кожным нумары.

Лічу, што да зручнасцей можна аднесці і тое, што «Мухавец» мае зручную дыслакацыю ў цэнтры горада, дзе сканцэнтравана дзелавое жыццё і асноўныя аб’екты турысцкага паказу. Свята-Аляксандра-Неўскі сабор, гандлёвыя рады, касцёл, палацык, тая ж аўтастанцыя, знаходзяцца ў крокавай даступнасці без прывязкі да транспартнай сеткі.

– На якія катэгорыі гасцей перш за ўсё разлічаны «Мухавец»?

– Мы арыентаваны на задавальненне патрэб не толькі прыватных асоб, але і груп — удзельнікаў канферэнцый, спартсменаў, турыстаў. У нас спыняюцца папулярныя артысты, што прыязджаюць у Пружаны з канцэртамі.

Усе службы гасцініцы працуюць кругласутачна і без выхадных, і гатовы ў любы момант аказаць пастаяльцам усю неабходную дапамогу. Мы пастаянна абучаем персанал і імкнемся да высокіх стандартаў сэрвісу.

20160802_3017_измен.размер

–  Ірына Мікалаеўна, скажыце, а напрамую з турфірмамі працуеце?

– Безумоўна. Мы знаходзімся ў пастаянным пошуку новага і цікавага супрацоўніцтва. Каля трэці дамоў на аказанне паслуг  – з тураператарамі, якія займаюцца, у тым ліку, уязным турызмам. Нароўні са стандартным заключэннем дагавораў, мы падключылі «кнопку» браніравання на сайце.

– Які ўзровень напаўняльнасці гасцініцы, напрыклад, у летні перыяд і ці дастатковы ён, каб не цярпець страты?

– У чэрвені наш паказчык напаўняльнасці быў 53%, пры тым, што напаўняльнасць гасцініц нашай цэнавай катэгорыі ў сярэднім па краіне складала 40%. Замежным грама-дзянам было аказана па-слуг на суму 5,9 тысячы долараў ЗША. Гэта не так ужо дрэнна, але, зразумела, не падстава расслабляцца. Хутчэй, наадварот.

– Гасцініца «Мухавец» шмат чаго пабачыла на сваім вяку. Якія моманты — добрыя ці  дрэнныя — надоўга застаюцца ў памяці?

– Розныя госці бывалі, у розныя сітуацыі даводзілася трапляць.  Мы аднолькава ўважліва ставімся да ўсіх. Адно магу сказаць: і нашым землякам, і расійскім турыстам ёсць чаму павучыцца ў еўрапейцаў. Немагчыма забыць светлыя ўсмешкі і выхаванасць, напрыклад, польскіх, літоўскіх гасцей. Іх ветлівыя «нello-good bye» часам уздымалі навакольным настрой на цэлы дзень.

– Чаго б Вы хацелі пажадаць сваім пастаяльцам?

– Няхай усе будуць шчаслівымі ў нашых сценах!

Гутарыла Алена Зялевіч

На здымку: работнікі гасцініцы «Мухавец» З.В.Бармута, І.М.Шынкарук, І.М.Пілюцік і Н.С.Кавалевіч.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *