Понедельник, 21 мая 2018

Вечар, плошча, усмешкі…

622

Варта было суботнім вечарам падзьмуць халаднаватаму ветрыку, як людзі, стомленыя летняй спёкай, кінуліся на гарадскую плошчу лавіць добры настрой. І яны яго злавілі! Больш за тры дзясяткі артыстаў Пружанскага Палаца культуры наладзілі для сваіх сяброў і прыхільнікаў выдатны канцэрт. З якой нагоды? Ды проста таму, што лета, што хочацца дарыць адзін аднаму ўсмешкі і пазітыў.

20160806_3366_измен.размер

Плошча танула ў моры апладысментаў і смеху. Дарослыя і дзеці, пенсіянеры і студэнты – усе спявалі, танцавалі разам з артыстамі і весяліліся ў розных конкурсах і віктарынах.

Самыя маладыя і энергічныя пусціліся ў скокі на скакуху-расхадуху разам з ансамблем «Спадчына», людзі старэйшага ўзросту падтрымалі гарачыя рытмы «Вербніцы», а самыя маленькія гледачы, пакінуўшы свае каляскі, нязграбна тапаталі касалапымі ножкамі пад  песні Вячаслава Валюшкі, Анастасіі Пасько, Кацярыны Бусько, Наталлі Трус і іншых юных выканаўцаў.

20160806_3375_измен.размер

20160806_3381_измен.размер

20160806_3369_измен.размер

20160806_3370_измен.размер

20160806_3371_измен.размер

20160806_3384_измен.размер

У чарговы раз выклікаў фурор дуэт Алега Строка і Таццяны Паласьмак, які стаў вядомым на ўсю вобласць пасля «Эстраднага МIXа». Праўда, нехта з галасістай моладзі ўсё спрабаваў іх перакрычаць, але пацярпеў поўнае фіяска. Пазней гэты «нехта» добра павесяліў публіку, калі адказаў на пытанне вядучай аб лепшым артысце сучаснасці: «Цімаці!»

Для тых, хто ніколі нічога не чуў пра «геній» Цімаці, у перапынках паміж танцамі была прапанавана гульня «Мы з СССР». Вось ужо дзе было разгуляцца памяці! Успаміналі і атрыбуты святочнага стала савецкай эпохі, галоўныя з якіх, безумоўна, салата аліўе (народ ўпарта яе называе «гарошкам»), селядзец «пад шубай», мандарыны і ананасы з шампанскім. Але ўсе аднадушна ўспомнілі і пра беларускае сала з хлебам і часначком.

20160806_3373_измен.размер

Амаль дзве гадзіны аматары «савецкай эпохі» настальгіравалі пад музычныя кампазіцыі са старых кінастужак і тэлепраграм. Потым, відаць, успомніўшы, што пачалася чарговая трансляцыя з алімпійскіх гульняў, у прыўзнятым баявым настроі разьбегліся па хатах.

А моладзь, якую яшчэ чакала начная дысказала, працягвала апладзіраваць артыстам.

Алена ЗЯЛЕВІЧ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *