Среда, 23 мая 2018

Пад Новасібірскам загінула сям’я з Юндзілаў

1 123

novosibirskaya_oblast_dtp_belorusy_1

Страшная аварыя пад Новасібірскам забрала жыцці чатырох жыхароў Брэстчыны, загінулі муж і жонка, іх сын і 9-гадовы ўнук. Як паведамілі інфармагенцтвы са спасылкай на расійскую Дзяржаўтаінспекцыю, беларускі аўтамабіль рухаўся па трасе Р254 з боку Омска ў бок Новасібірска. У нейкі момант ён выехаў на паласу сустрэчнага руху і ўрэзаўся ў велікагрузную фуру. Удар быў такой сілы, што легкавік ператварыўся ў месіва, яго вадзіцель і пасажыры памерлі на месцы здарэння. Паводле адной з версій расійскіх праваахоўнікаў, беларускі вадзіцель заснуў за рулём.

У машыне на момант аварыі знаходзіліся 58-гадовы жыхар вёскі Юндзілы (ён быў за рулём), яго 54-гадовая жонка, іх 32-гадовы сын і  9-гадовы  ўнук — сын дачкі сужэнцаў, яна пражывае разам з бацькамі. Такім чынам, 30-гадовая жанчына страціла разам бацькоў, брата і адзінага сына.

Падрабязнасці чытайце на сайце газеты «Звязда»

http://www.zviazda.by/be/news/20160811/1470935168-pad-novasibirskam-zaginula-syamya-z-pruzhanskaga-rayona

Один комментарий

  • Такса

    А теперь всем районом собирают деньги, чтоб тела доставить. Хорошее у нам государство.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *