Суббота, 22 сентября 2018

Цаглінка да цаглінкі…

1 178

Ні для каго не ў сакрэце, што неабходна для развіцця будаўнічай галіны ў рэчышчы сучасных рэалій: аб’ёмы, пры якіх людзі будуць пастаянна заставацца забяспечанымі работай. Калектыву Пружанскай ПМК-22 удаецца справіцца з гэтай задачай.

20160810_3510_измен.размер

У першым паўгоддзі гэтая  арганізацыя дэманстравала прырост паказчыкаў. Аб’ём будаўніча-мантажных работ у параўнанні з мінулагоднім вырас на 16%. Сплюсавалі і па прадукцыйнасці працы, якая склала 126,4% да ўзроўню 2015 года. Асноўным відам дзейнасці па-ранейшаму застаецца жыллёвае будаўніцтва, на якое прыходзіцца каля 60% ад агульнага аб’ёму падрадных работ, выконваемых арганізацыяй. Астатняе — узвядзенне сельскагаспадарчых аб’ектаў, добраўпарадкаванне вуліц, рэканструкцыя.

Не апошнюю ролю ў будаўнічай галіне (у прынцыпе, як і ў любой сферы дзейнасці) мае чалавечы фактар. Пакуль кемлівае кіраўніцтва шукае аб’екты, справамі  даказваюць прафесіяналізм муляры, страхары, электрыкі і іншыя будаўнічыя рабочыя, у тым ліку і  Віктар Дубоўскі (на здымку).

Вось ужо чвэрць стагоддзя, як Віктар Віктаравіч шчыруе ў будаўнічай галіне. У свой час сюды яго прывяла маці, якая і сама шмат гадоў аддала ПМК-22. Азы прафесіі муляра набываў непасрэдна на вытворчасці: настаўнікамі былі калегі.

Вяртаючыся да вытокаў, успамінаючы першыя няўмелыя кладкі цэглы, добрым словам сёння ён згадвае сваіх шматлікіх паплечнікаў, былога прараба Міхаіла Мікалаевіча Кемежа, Аляксандра Рыгоравіча Дронжака, які сёння з’яўляецца галоўным інжынерам прадпрыемства: гэта пад іх умелым кіраўніцтвам навучыўся выконваць мулярныя работы любой складанасці, мае пяты разрад і з’яўляецца паважаным чалавекам, з меркаваннем якога лічацца ў калектыве.

За гады работы ў ПМК-22 Віктар Дубоўскі ўклаў сваю працу ў дзясяткі аб’ектаў, шэраг якіх знаходзіцца ў нашым раёне. Гэта і сельскагаспадарчыя пабудовы, і Палац культуры, і прыватныя сядзібы ў Кабылаўцы, і дзевяціпавярхоўкі па вуліцы Заводскай у Пружанах.

20160810_3519_измен.размер

***

Калі вясковы хлопец Віктар Чарота паехаў «за кампанію» паступаць у Брэсцкі політэхнічны каледж, ён слаба ўяўляў, чаму вучаць у гэтай установе. Зразумеў гэта толькі тады, калі ўбачыў пералік спецыяльнасцей, навучанне па якіх там вядзецца, і выбраў — тэхнік-будаўнік.  Сёння Віктар Валер’евіч (на здымку справа) — прараб ПМК-22. Як паказала жыццё, выпадковы выбар прафесіі аказаўся самым правільным.

Сёння яго працоўнае месца — пяціпавярхоўка, што ўзводзіцца па долеваму прынцыпу ў Пружанах. Ён кіруе працэсам яе будоўлі. А для сваёй сям’і будуе прыватны дом: балазе, вопыту і навыкаў хапае.

МАРЫНА ВАКУЛЬСКАЯ,

             Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)

2 комментариев

  • Коля Лукашенко

    Зачем у них спецодежда камуфляжная?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Александр

    Скрытые войска стройбата!!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *