Понедельник, 26 октября 2020

В «Полевом» появился банкомат «Белагропромбанка»

1 813

ААТ «Белаграпрамбанк» працягвае развіваць сервісную сетку для ўладальнікаў пластыкавых картак. У райцэнтры працяглы час дзейнічаюць два банкаматы, інфакіёск,  устаноўлены тэрміналы самаабслугоўвання на льнозаводзе, малочным камбінаце і заводзе радыёдэталей. А нядаўна новы банкамат кругласутачнага карыстання быў адкрыты для шырокага доступу ў магазіне «Палявы».

Як зазначае начальнік аддзела рознічных паслуг аддзялення Г.З.Цабрук, мікрараён «Паўночны» — перспектыўны ў плане забудовы. Тут пастаянна расце колькасць жыхароў. А значыць, паслугі банка будуць запатрабаваны.

Тут можна не толькі зняць наяўныя грошы: уладальнікі пластыкавых картак могуць зрабіць пераводы, безнаяўныя разлікі па аплаце за мабільныя тэлефоны (продажа телефонов зараз ёсць шмат дзе), камунальныя паслугі, унесці крэдытныя ўзносы, атрымаць долары ЗША. Усімі  названымі паслугамі могуць скарыстацца не толькі трымальнікі пластыкавых картак «Белаграпрамбанка», але і тыя, у каго ёсць карткі «Беларусбанка». Нагадаем, што ў магазіне «Палявы» з дапамогай тэрмінала карткай можна разлічвацца за пакупкі.

У бліжэйшых планах аддзялення ААТ «Белаграпрамбанк» — устаноўка яшчэ аднаго банкамата на малочным камбінаце. Гэта мяркуецца зрабіць да канца года.

НА ЗДЫМКУ: кансультант банка Вольга Гіверская праводзіць першую трансакцыю.

Один комментарий

  • Алекс

    Мы эту красавицу у вас заберем,нечего ей тут делать, в ваших Пружанах.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *