Суббота, 8 августа 2020

24 июля в пружанском Дворце культуры впервые пройдет пенная вечеринка

2 244

Суперпапулярныя ў Еўропе, пенныя дыскатэкі яшчэ нядаўна былі ў Беларусі прэрагатывай выключна сталічных клубаў. І вось экзотыка становіцца даступнай: 24 ліпеня ў Пружанах адбудзецца пенная вечарынка.

Што гэта такое? Чаго варта чакаць ад гэтага вечара маладым людзям? З такімі пытаннямі мы звярнуліся да дырэктара Палаца культуры В.І.КУРАЧЫНСКАГА.

— Васіль Іванавіч, што стаіць за назвай «Пенная вечарынка»?

— Гэта танцы ў пене. Тона вады ў выглядзе пушыстых пенных шматкоў, якія абрушацца на галовы танцуючых, — сапраўдны адрыў ад рэальнасці і неймаверныя ўражанні! Толькі ўявіце сабе: магутная пенатурбіна звяргае са свайго жэрла патокі лёгкай беласнежнай пены, якая павольна  запаўняе сабою ўсю прастору танзалы, абвалаквае танцуючых…

— У інтэрнэце і ў друку наконт пенных дыскатэк ёсць нямала станоўчых водгукаў. Але я бачыў і негатыўныя. Напрыклад, моладзь скардзіцца на лужы на танцполе, недастатковую колькасць пены і г.д.

— Пеннымі вечарынкамі цяпер займаюцца многія фірмы. І далёка не ўсе яны прапануюць якасную сыравіну і абсталяванне. Для арганізацыі нашай пеннай дыскатэкі мы выбралі сталічную кампанію «Промастыль», якая працуе з вядомымі начнымі клубамі Беларусі і з’яўляецца адзіным эксклюзіўным уладальнікам еўрапейскага абсталявання для шоў Universal Effects на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Мы не з’эканомілі ні на сыравіне, ні на абсталяванні. Фірма гарантуе, што вады на танцполе не будзе, а пены будзе шмат. Генератар пены, які мы арандуем, за адзін «выстрал» выкідвае да 70 кубаметраў пены! Дарэчы, кампанія «Промастыль» не толькі прадстаўляе абсталяванне, але і займаецца распрацоўкай сцэнарыя. Гэта  будзе тэматычная дыскатэка з цікавымі конкурсамі, сюрпрызамі, старанна падабранай музычнай праграмай. Да слова, вядучым на нашай дыскатэцы будзе вядомы сталічны майстар цырыманіялу Дзмітрый Нікалайзен.

— Як жа апранацца на такое мерапрыемства?

— Ніякіх абмежаванняў наконт гэтага не існуе. Хаця звычайна на пенныя вечарынкі выбіраюць вопратку, як на пляж. Таму той, хто апранецца ў шорты,  маечкі, купальнікі, лёгкі абутак, паступіць мудра. Можна ўзяць з сабою пакеты, у якія пакласці і здаць у гардэроб лішняе  адзенне.

— Ці існуюць якія-небудзь правілы бяспекі пры наведванні падобнай дыскатэкі?

— Воблакі пены могуць дасягаць чалавечага росту. Але яны не нанясуць шкоды ні скуры, ні вопратцы, ні абутку. Пена бясшкодная, экалагічна чыстая. Выкарыстоўваемы для пенных генератараў састаў валодае ўнікальнымі ўласцівасцямі: ён не пакідае слядоў на вопратцы, не шкодзіць вачам і скуры, не выклікае раздражнення і алергіі.

— Яшчэ не позна запасціся білетам?

Білеты ўжо ў продажы. Колькасць іх абмежавана (у мэтах бяспекі), таму паспяшайцеся ў касу. Паўтараю: вечарынка адбудзецца ў суботу, 24 ліпеня, з 22.00 да 02.00 гадзін. Кошт білета 15 тысяч рублёў. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 7-14-19.

— У інтэрнэце падобнае шоў называюць адным з самых пазітыўных мерапрыемстваў нашага часу. Вы згодны з такім вызначэннем?

— Безумоўна. І гэта пацвердзіць кожны, хто хаця б аднойчы пабываў на пеннай вечарынцы. Такія мерапрыемствы валодаюць неверагоднай уласцівасцю аказваць цудоўныя ўражанні. З дапамогай пены ўсё навокал ператвараецца ў цудоўную казку. Можна нават не ўмець танцаваць — у пене ўсё роўна нічога не бачна. А вось скакаць, крычаць, дурэць, адным словам, весці сябе, як дзіця,— гэта на вечарынцы будзе толькі вітацца.

Інтэрв’ю ўзяў Віктар САЎЧУК.

  • Николай

    прикольно было бы пофотать там)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Дима

    Прикольно….Я был на одной из таких пати…круто..И пены было достаточно…правда организовывал тоже ПромоСтиль…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Dizzel

    СУПЕР! Наконец ПромоСтиль у нас!! Много слышал. Они молодцы, говорят. Посмотрим на их чудо-пену. Пойду!! Девушки, кто со мной? )))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Катя

    ещё бы!!! пена в Пружанах
    фараон… может Вы за меня заплатите? :))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *