Вторник, 22 мая 2018

Абмеркаваць пытанні і вырашыць праблемы прызваны мясцовыя сходы грамадзян

522

На мясцовых сходах грамадзян на тэрыторыі сельскіх Саветаў не толькі падводзяцца вынікі зробленага, але і вывучаюцца патрэбы грамадзян, каб вырашыць  узнікшыя праблемы. Гэтак было і падчас правядзення сходу ў в.Смаляны. Акрамя старшыні Ліноўскага сельвыканкама Т.М.Мардань, на сустрэчу з мясцовымі жыхарамі прыехалі намеснік старшыні райвыканкама В.М.Зубко, выконваючы абавязкі дырэктара ААТ “Айчына” П.Т.Жук, намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях А.А.Зарэцкі, участковы інспектар А.В.Жук.

20160726_2129_измен.размер

Паведамляючы аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця  за першае паўгоддзе, старшыня сельвыканкама адзначыла, што ў населеных пунктах сельсавета выконваюцца ўсе ўстаноўленыя нарматывы абавязковых дзяржаўных мінімальных стандартаў у жыллёва-камунальнай гаспадарцы, адукацыі, сувязі, транспарце, гандлі і бытавым абслугоўванні.

Падрабязна Таццяна Мікалаеўна спынілася на рабоце  па  добраўпарадкаванні населеных пунктаў.

— У прыватнасці, — зазначыла яна, — у мінулым годзе грамадзянамі пабудавана 1850 метраў новых і адрамантавана 1950 метраў старых агароджаў. Пасаджаны каля ста дрэў і дзясяткі тысяч кветак. Былі ліквідаваны несанкцыянаваныя сметнікі ў вёсках Кутнявічы і Куплін. Сёлета такія сметнікі ліквідаваны ў вёсках Варотнае, Ткачы, Аранчыцы. Вывезлі 20 МАЗаў смецця! І работы па навядзенні парадку ў вёсках працягваюцца. Паступова зносяцца трухлявыя дамы: за першае паўгоддзе ўбралі 17. Але на тэрыторыі сельсавета яшчэ налічваецца 264 пустуючыя і трухлявыя дамы. А значыць, работы хопіць усім…

20160726_2149_измен.размер

Спадзявацца найперш на сябе раіў намеснік старшыні райвыканкама В.М.Зубко, калі расказваў аб выніках работы пятага Усебеларускага сходу і адказваў на пытанні людзей.

— Менавіта са спадзяваннем на сябе, — сказаў ён, — многія бяруцца за  апрацоўку зямлі, маюць ураджай — і адпаведны прыбытак.

Як аказалася, добра вядомы прадстаўнікам раённай і мясцовай улады і праблемы вяскоўцаў. Не першы год яны ўздымаюць пытанне асфальтавання ўчастка дарогі паміж Загор’ем і Смалянамі, а таксама падсыпкі дарогі Смаляны – Алішавічы. І хоць праблема пакуль не вырашаецца па прычыне адсутнасці грошай, надзея на змяненне сітуацыі  ёсць. Дарога Загор’е — Смаляны ўключана ў план мадэрнізацыі мясцовых аўтамабільных дарог на 2016-2019 гады, а значыць, як спадзяюцца вяскоўцы, усё ж будзе заасфальтавана.

Вялікія надзеі на тое, што не застануцца людскія праблемы па-за ўвагай мясцовага сельгаспрадпрыемства, жыхары вёскі ўскладаюць і на выконваючага абавязкі дырэктара ААТ “Айчына” П.Т.Жука. І кіраўнік ад іх не адмахваецца. Работы па зносу трухлявых дамоў сельгаспрадпрыемства прадоўжыць не толькі ў Загор’і, але і ў іншых вёсках сельсавета.

І ўсё ж няма большай каштоўнасці,  чым чалавечае жыццё і здароўе. Пра гэта таксама гаварылі на сходзе. А.А.Зарэцкі і А.В.Жук нагадалі аб неабходнасці папярэджання надзвычайных сітуацый і гібелі людзей, гаварылі аб прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў.

 

Галіна Каляда

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *