Четверг, 24 мая 2018

Сто тысяч тон у каравай Брэстчыны

1 100

У  мінулую нядзелю сельскія працаўнікі Пружаншчыны першымі ў Брэсцкай вобласці намалацілі сто тысяч тон збожжа. У гэтым бачыцца заслуга ўсіх, хто рыхтаваў глебу, сеяў, даглядаў пасевы і зараз убірае ўраджай.

IMG_3671

Упершыню 100-тысячны валавы збор збожжа ў нашым раёне быў дасягнуты ў далёкім 1977 годзе. Праз дзесяць гадоў сабралі 137 тысяч тон. А самым  ураджайным выдаўся 2014 год, калі ў засекі засыпалі ажно 146 тысяч тон збожжа. Мінулы  год быў менш удалым — намалочана 127 тысяч тон збожжа. Аб сёлетнім валавым намалоце пакуль разважаць ранавата — рэкорд ён не паб‘е, але  ў асобных гаспадарках ураджайнасць збожжавай нівы перавышае мінулагоднюю.

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае стотысячнаму намалоту, прайшло ў  панядзелак на адным з палеткаў ААТ «Эксперыментальная база «Белавусаўшчына» паблізу ад вёскі Парасляны. Яго ўдзельнікамі сталі намеснік старшыні аблвыканкама В.Я.Сакоўскі, старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама А.Х. Лапыка, кіраўнікі гаспадарак раёна, камбайнеры і вадзіцелі ААТ «Эксперыментальная база «Белавусаўшчына», спецыялісты райсельгасхарчу.

Старшыня райвыканкама цёпла павіншаваў усіх прысутных са знамянальнай для раёна падзеяй  і адзначыў, што кожная гаспадарка ўнесла свой уклад у агульны каравай.

І вось кульмінацыя святочнага мерапрыемства. Дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах падносяць В.Я.Сакоўскаму, кіраўніцтву раёна, кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў хлебныя караваі новага ўраджаю. Таксама ім і камбайнерам павязваюцца стужкі пераможцаў раённага спаборніцтва «Ураджай-2016». Камбайнеры і вадзіцелі частуюцца духмяным хлебам.

IMG_3706

IMG_3766

IMG_3721

IMG_3735

IMG_3802

IMG_3598

IMG_3568

IMG_3576

Шчырымі апладысментамі сустрэлі прысутныя выступленні вакальнай групы «Надзея» Сланімцоўскага сельскага клуба і вакальнай групы аўтаклуба «Забава».

Мікола АРХУЦІК,

               Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)

3 комментариев

  • Андрей

    А где хвалебные речи президенту.Без него ничего бы не выросло.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • иван

    Апасля таго, як сталичныя хлебапёки пачали у хлеб дабауляць бульбу, ураджай збожжавых павяличыуся , цэны на хлеб пайшли угару…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Sralee Muhee

    Да, Бацька у нас даже чуть выше Бога! 😀 😀 😀

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *