Вторник, 14 августа 2018

Кавуны па-пружанску

770

Звесткамі пра тое, што ў нашай мясцовасці можна вырошчваць паўнацэнныя кавуны, цяпер нікога ўжо не здзівіш. Кліматычныя ўмовы апошніх гадоў дазваляюць займацца вырошчваннем гэтай бахчавай культуры ў адкрытым грунце. Асобныя фермерскія гаспадаркі, дачнікі і агароднікі дасягнулі тут значных поспехаў.

20160729_2631_измен.размер

Не адстае ад гэтай  важнай справы і навука. Сёлета на землях РУП «Брэсцкая абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» закладзены палявыя вопыты з кавунамі.

— Наша праграма разлічана на два гады, — гаворыць кандыдат сельскагаспадарчых навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела пладаводства Алена Поух.

Працуюць нашы навукоўцы пад патранажам доктара сельскагаспадарчых навук, аўтара кнігі «Кавун і дыня ў Беларусі» А.А.Ауткі.

— Бахча ў нас займае каля гектара, — гаворыць Алена Васільеўна. — Высаджвалі такія сарты кавуноў, як «трыумф», «мядунок», «імпульс», «ікар», а таксама гібрыды — «фарала», «раманза».

Навукоўцы пры вырошчванні кавуноў эксперыментуюць — практыкуюць укрыўны і неўкрыўны спосабы, высаджвалі ў грунт і расаду, і насенне.

Работу мяркуецца працягваць і на наступны год. Пры яе паспяховым завяршэнні можна будзе пакаштаваць кавуноў, якія вырашчаны на доследнай станцыі ў Пружанах.

На здымку: на бахчы кандыдат сельскагаспадарчых навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела пладаводства абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі А.В Поух.

 

Мікалай Архуцік

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *