Понедельник, 10 декабря 2018

Спыніў час на кніжных старонках

777

У народзе кажуць, калі хочаш сабе вечнага помніка, укладзі сваю душу ў добрую кнігу. Пра гэта між волі падумалася падчас мерапрыемства ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык»: на суд чытачоў вынес сваю першую кнігу пад назвай «Боцман» наш зямляк Дзмітрый Шульман. 

ш 044_измен.размер

Дзмітрый Міхайлавіч нарадзіўся ў Пружанах. Бацькі былі вядомымі паважанымі людзьмі, педагогамі з вялікай літары, якія выхавалі сына добрым і прыстойным чалавекам. Прывілі любоў да чытання: менавіта дзякуючы «правільным кнігам», як сам лічыць, у яго сфармаваўся моцны характар, унутраная дысцыпліна і адказнасць за свае ўчынкі.

Вучыўся Дзмітрый у СШ № 2 г. Пружаны, шмат пісаў, і яго апавяданні  друкаваліся ў школьным часопісе «Юнацтва». А пісаць, сапраўды, было пра што! У 12 гадоў хлопец ужо ўмеў страляць з паляўнічай стрэльбы, захапляўся паляваннем, рыбалкай, спортам. Марыў і пра палёты, але пасля школы паступіў у Маскоўскую ветэрынарную акадэмію, па заканчэнні якой нейкі час працаваў у калгасе “Новая Крыніца”. Потым быў пераезд на Сахалін, камсамольская пуцёўка ў міліцыю, служба оперупаўнаважаным, вучоба ў Хабараўскай вышэйшай школе МУС СССР…

Сёння Дзмітрый Шульман жыве і працуе ў Маскве. Ён выканаўчы дырэктар нафтасэрвіснай групы кампаній «Інтэгра», кандыдат эканамічных навук, майстар спорту СССР па біятлоне.

Вось аб усіх сумных і вясёлых жыццёвых перыпетыях Дзмітрый Шульман і напісаў у сваёй кнізе «Боцман». Тут і дзіцячыя ўспаміны пра Пружаншчыну, і жыццё на паўночным Сахаліне, і прыгажосць тайгі, і, вядома ж, незабыўныя сустрэчы з выдатнымі людзьмі. Пятнаццаць невялікіх апавяданняў у суправаджэнні шматлікіх ілюстрацый раскрываюць самыя тонкія лірычныя моманты жыцця. Трэба быць сапраўды вельмі моцным чалавекам, каб так шчыра расказаць пра сябе.

bocman-sbornik-106639_измен.размер

ш 020_измен.размер

– Усё часова, але памяць захоўвае мноства розных падзей, з якіх складаецца жыццё. Тое, пра што напісана ў гэтых апавяданнях, ужо ніколі не паўторыцца. Час прынёс шмат перамен і ў жыццё нашай краіны, і ў жыццё кожнага чалавека. Мне захацелася спыніць час – хоць бы на старонках кнігі, – адзначыў на прэзентацыі сам аўтар.

Заўважым, што кніга «Боцман» у студзені гэтага года ўжо была прадстаўлена шырокай публіцы  ў Маскве ў Цэнтральным доме літаратараў, куды былі запрошаны вядомыя палітыкі, бізнэсмены, спартсмены, дзеячы культуры і мастацтва, сярод якіх варта адзначыць пісьменніка-сатырыка Міхаіла Жванецкага і трохразовага прызёра Алім-пійскіх гульняў Аляксандра Заўялава.

Пружанская сустрэча была больш сціплай і камернай. Але на ёй прысутнічалі самыя блізкія і родныя людзі, адданыя сябры і аднакласнікі, калегі  і настаўнікі – тыя, хто, безумоўна, унёс пэўны ўклад у станаўленне асобы Дзмітрыя Міхайлавіча. Усе яны (і асабліва былы сусед па доме, настаўнік А.В.Некрашэвіч) вельмі цёпла адзываліся пра самога аўтара, яго бацькоў і сям’ю…

ш 019_измен.размер

ш 032_измен.размер

– Я ганарыўся Дзмітрыем, таму што ён заўсёды быў чалавекам высокай культуры і высокіх прафесійных ведаў. Да яго ў калектыве прыслухоўваліся, падпарадкоўваліся. Ён ніколі не баяўся цяжкасцей, заўсёды імкнуўся да дасканаласці. І такое імкненне маладога спецыяліста для мяне, як кіраўніка, было вельмі прыемным, – адзначыў былы старшыня калгаса “Новая Крыніца”  Г.Г. Разанка, пад кіраўніцтвам якога ў свой час пачынаў працаваць Дзмітрый.

ш 024_измен.размер

На гэтым вечары аднакласнікі шчыра захапляліся прафесійнымі дасягненнямі Дзмітрыя Міхайлавіча і прасілі яго часцей прыязджаць у родны горад. А тыя, хто ўжо прачытаў кнігу, адзначалі, што яна нагадвае тургенеўскія «Запіскі паляўнічага» з захапляльнымі і інтрыгуючымі сюжэтамі, жывымі і яркімі вобразамі, ёмістымі параўнаннямі і сакавітай мовай.

ш 037_измен.размер

ш 051_измен.размер

У адказ аўтар, падзякаваўшы прысутным за цёплы прыём, падзяліўся сваімі далейшымі планамі на літаратурнай ніве: аказваецца, чакаюць свайго выдання фантастычныя апавяданні, у якіх ён агучыў шэраг сацыяльных і палітычных праблем у грамадстве. Спадзяёмся, што з гэтай навінкай ён таксама азнаёміць сваіх пружанскіх чытачоў. Пажадаем яго кнігам шчаслівага лёсу, а шчаслівы лёс кнігі – гэта калі яе чытаюць.

Алена Зялевіч

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *