Четверг, 24 мая 2018

Каб усіх прымірыць, лавачка ля Палацыка стаіць

531

Масква, Екацярынбург, Сочы, Брэст, Мазыр, Слуцк… А цяпер і Пружаны! Здавалася б, што агульнага могуць мець зусім розныя гарады? Справа ў тым, што ў гэтых — і ў многіх іншых населеных пунктах устаноўлены папулярныя цяпер “Лавачкі прымірэння”. Сёлета такая з’явілася і ў Пружанах. Мяркуючы па фотаздымках у сацыяльных сетках і водгуках жыхароў і гасцей горада, яна падабаецца многім.

20160804_3213_измен.размер

Але, напэўна, не кожны з тых, хто сядзеў або фатаграфаваўся на лавачцы, задумваўся над тым, дзякуючы каму з’явіўся гэты новы аб’ект у нашым горадзе. Між іншым, у яе ёсць канкрэтны аўтар – Уладзімір Віктаравіч Янушкевіч.

Майстэрству коўкі, як кажа Уладзімір Віктаравіч, яго ніхто не вучыў. Справу асвойваў, праглядаючы розныя відэа, чытаючы адпаведныя артыкулы ў інтэрнэце. Так з каваля-самавучкі стаў сапраўдным майстрам. Часцей за ўсё цяпер даводзіцца рабіць каваныя  брамы ці агароджы.

«Лавачку прымірэння» тыповым заказам не назавеш. Ён паступіў ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. У межах рэалізацыі праекта “Новае пакаленне. Будучыня нашай краіны” меркавалася зрабіць лавачку, якая б «садзейнічала ўмацаванню сямейнага міру і дабрабыту». Як яна павінна выглядаць? Тут ужо спрацавалі фантазія і прафесіяналізм каваля. Праект, дызайн, чарцяжы ён рабіў самастойна.

Хто ведае, можа, менавіта пружанская «Лавачка прымірэння» дапаможа камусьці ў жыцці: выратуе  сям’ю, захавае сяброўства ці проста падорыць добры настрой?

     Уладзіслаў Шпарла

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *