Четверг, 24 мая 2018

Наведванне лясоў: забарона толькі пры высокай пажарнай небяспецы

497

pojar_2_измен.размер

З 20 ліпеня па 4 жніўня праходзілі мясцовыя сходы грамадзян у сельскіх населеных пунктах Пружанскага раёна з удзелам кіраўніцтва райвыканкама і прадстаўнікоў раённых службаў.

Падчас іх  правядзення грамадзяне, у прыватнасці, задавалі пытанне пра наведванне лясоў у летні перыяд. Пункт 1 рашэння Пружанскага райвыканкама №1474 ад 13 ліпеня 2016 г. абвяшчае: «Забараніць на тэрыторыі Пружанскага раёна знаходжанне грамадзян у лясах і ажыццяўленне лесакарыстання ў пажаранебяспечны сезон на перыяд усталявання IV, V класа пажарнай небяспекі лясоў па ўмовах надвор’я».

Многія людзі, убачыўшы назву рашэння ў газеце «Раённыя будні» і не прачытаўшы ўважліва сам тэкст, успрынялі гэта як поўную забарону. Аднак гэта не так. Непасрэдна забарона настае «…на перыяд усталявання IV, V КЛАСА пажарнай небяспекі лясоў па ўмовах надвор’я».

Актуальную інфармацыю пра метэаралагічныя паказчыкі пажарнай небяспекі заўсёды можна даведацца на сайтах ДЛГУ «Пружанскі лясгас»  http://lpru.lesnoi.by і сайце Пружанскага райвыканкама http://pruzhany.brest-region.gov.by.

На карце чырвоным колерам пазначаны лічбы ад 1 да 5. Гэта і ёсць той самы «клас пожарнай небяспекі лясоў». Калі каля Пружан стаяць лічбы ад 1 да 3, то наведванне лясоў ДАЗВОЛЕНА, і толькі калі стаяць лічбы 4 ці 5,  уступае ў сілу ЗАБАРОНА.

Будзьце ўважлівымі!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *