Четверг, 18 января 2018

Республиканская спартакиада на озере Паперня

772

На працягу трох дзён на мінулым тыдні на возеры Паперня праходзіла рэспубліканская спартакіяда работнікаў фізічнай культуры, спорту і турызму, ФСК «Спорт». На старт выйшла больш за 560 удзельнікаў, якія прадстаўлялі  21 каманду.

20160730_2776 цвет_измен.размер

Палатачны лагер быў разбіты ў зоне адпачынку возера Паперня. Арганізатары пастараліся найлепш уладкаваць быт спартсменаў: сюды быў наладжаны падвоз пітной вады і дроў для кастроў, працаваў выязны гандаль. А асноўныя падзеі гэтых дзён разгортваліся на спартыўных пляцоўках санаторыя «Ружанскі».

Падчас адкрыцця спаборніцтваў да ўдзельнікаў са словамі прывітання звярнуліся намеснік міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь А.С.Дубкоўскі і намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама М.П.Кудравец.

У праграму спартакіяды ўключылі такія віды спорту, як пляжны валейбол, міні-футбол, стрытбол (вулічны баскетбол), сямейная эстафета, дартс, настольны тэніс, стральба, шашкі, шахматы, скачкі ў даўжыню з месца. Не абыйшлося і без жартаўлівых спаборніцтваў — напрыклад, у кіданні бервяна і валёнка, бегу на мятле.

20160730_2803_измен.размер

На ўсіх без выключэння спартыўных пляцоўках ішла бескампрамісная і напружаная барацьба, якая нікога не пакідала абыякавым. Але ў спорце заўсёды ёсць пераможцы і прайграўшыя. Падчас падвядзення вынікаў спартакіяды мацнейшай названа каманда ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама, другое месца дасталося прадстаўнікам Віцебскай вобласці, трэцяе — гамяльчанам.

Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны кубкамі, дыпломамі, медалямі і каштоўнымі падарункамі.

Мікола АРХУЦІК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *