Среда, 19 сентября 2018

Без штрафа не напугаешь?

823

Тэма добраўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі, магчыма, ужо і набіла аскоміну, але актуальнасці і вастрыні сваёй не згубіла. У гэтым наш карэспандэнт пераканаўся падчас інспектавання вуліц прыватнага сектара горада, якое на мінулым тыдні праводзілася камунальнай гаспадаркай.

25-04-15-24

Пад пільную ўвагу службаў, якія кантралююць парадак на тэрыторыі населеных пунктаў Пружаншчыны, часцей трапляюць юрыдычныя асобы: іх лягчэй пакараць за неналежнае санітарнае ўтрыманне тэрыторыі ці парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства. А нядбайных гаспадароў прыватных домаўладанняў карныя меры часта абыходзяць: нарматыўныя дакументы дазваляюць КУВП «Камунальнік» за недагледжаную тэрыторыю перад домам выпісваць толькі прадпісанні.

— На падставе Правілаў добраўпарадкавання населеных пунктаў, зацверджаных  Пастановай Савета Міністраў ад 28.11.2012 года №1087 і рашэння Пружанскага райвыканкама ад 7.12.2015 года №2431, — расказвае галоўны інжынер прадпрыемства С.В.Бабрук, — сёлета службай «Добраўпарадкаванне» Пружанскага КУВП «Камунальнік» былі выпісаны 97 прадпісанняў. З 25 юрыдычных асоб, якія іх атрымалі, у 22 выпадках былі прыняты меры па навядзенні парадку.

З фізічнымі асобамі, паводле слоў спецыялістаў камунальнай службы, сітуацыя абстаіць горш. Многія домаўладальнікі  забываюць пра тое, што, згодна з рашэннем райвыканкама ўсе тэрыторыі, якія прылягаюць да прыватных дамоў, павінны прыбірацца да тратуарнай дарожкі, а пры яе адсутнасці — да праезнай часткі. У чым мы і змаглі пераканацца падчас рэйду.

 

Марына Вакульская

Один комментарий

  • Андрей

    Штрафы-это наше всё

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *