Воскресенье, 21 января 2018

Мы — партнёры!

889

Тэма «круглага стала», які прайшоў на базе грамадска-культурнага цэнтра «Мікалаеўскі» ў в. Мокрае, без сумненняў, хвалюе кожнага свядомага жыхара нашага горада, для якога не абыякавы яго лёс.

IMG_2029_измен.размерАпошнім часам мы ўсё часцей чуем аб праекце з не вельмі зразумелай назвай «Стварэнне кансорцыума «Мясцовая ініцыятыва». Што гэта за  аб’яднанне, з якой мэтай створана, як ідзе рэалізацыя праекта, —  вырашылі нагадаць прадстаўнікі розных суб’ектаў гаспадарання, аб’яднаныя намаганні якіх накіраваны на ўстойлівае развіццё нашага раёна.

У «круглым стале» прынялі ўдзел больш за 30 чалавек – прадстаўнікоў дзяржаўных устаноў культуры і адукацыі, бізнэс-структур, грамадскіх аб’яднанняў і проста людзей з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Менавіта яны тры месяцы таму на першым семінары агучылі галоўныя праблемы раёна і намецілі магчымыя шляхі іх рашэння.

Кіраўнік ініцыятыўнай групы па тэрытарыяльна-арыентаваным развіцці, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Ярошка зрабіла кароткі аналіз праведзеных у рамках ініцыятывы мерапрыемстваў:

– Намеціліся шляхі рашэння тых задач, якія мы ставілі перад сабой. Па-першае, створана база дадзеных «Мы – партнёры» з QR-кодам і інтэрнэт-сайт кансорцыума http://iniciativa-pruzhany.by/?cat=24, якія дазваляюць аператыўна ўзаемадзейнічаць усім уцягнутым у праект людзям.

Па-другое, праведзены шэраг мерапрыемстваў – стварэнне дзіцячай гульнявой пляцоўкі ў гарадскім парку  і парад дзіцячых калясак (прызнаемся, з нагоды арганізацыі апошняга мы атрымалі шэраг нараканняў ад гледачоў і ўдзельнікаў, але ў большасці сваёй водгукі былі ўсе ж  станоўчыя).

Стараліся ў рамках гэтых і іншых святаў праводзіць сацыяльную адаптацыю дзяцей-інвалідаў. Таксама правялі дзень адкрытых дзвярэй у аграсядзібах і конкурс праектаў «Уік-энд на аграсядзібе», спадзяемся, што гэта нейкім чынам паспрыяе развіццю культурнай і турыстычнай сферы ў раёне…

IMG_2039_измен.размер

Далей пад кіраўніцтвам  выканаўчага сакратара праекта Вольгі Зінкевіч быў праведзены своеасаблівы маніторынг рэалізацыі пастаўленых мэт і вырашэння наступных задач кансорцыума. Усе ўдзельнікі «круглага стала» запоўнілі анкету, дзе было прапанавана ацаніць узровень падрыхтоўкі і правядзення вышэйназваных мерапрыемстваў, а таксама выказаць сваё меркаванне наконт далейшага развіцця нашага горада.

IMG_2036_измен.размер

Але адна справа, калі пра гэта разважаюць дарослыя, і зусім іншая, калі мараць дзеці, не абмежаваныя адміністрацыйнымі рамкамі і ўмоўнасцямі. Пра тое, якім бачаць наш горад самыя актыўныя прадстаўнікі маладога пакалення, распавяла старшыня савета грамадскага аб’яднання «Агратур» Алена Ляўчук. Яна азнаёміла прысутных з лепшымі крэатыўнымі прапановамі, агучанымі моладдзю падчас правядзення — таксама ў рамках праекта —  акцыі «100 ідэй для горада».

IMG_2048_измен.размер

Як высветлілася, большасць ідэй звязана са стварэннем у горадзе спрыяльнага асяроддзя для камфортнага адпачынку ўсёй сям’ёй: многія прапануюць працягнуць акультурванне набярэжнай Мухаўца і сквера за райвыканкамам – ператварыць іх, напрыклад, у рэлакс-парк са скульптурамі на тэму «кахання, сям’і і вернасці».

Былі прапановы стварэння вулічных спартыўных пляцовак і лёгкаатлетычных дарожак, скаладрома і скейт-парку. Падлеткі мараць мець замест старой драўлянай сцэны ў парку новы канцэртны адкрыты павільён і нават летні кінатэатр ля сцен палацыка.  Інтэлектуалы выказваліся аб неабходнасці адукацыйна-развіццёвага цэнтра і будкі для буккросінгу — свабоднага абмену кнігамі. Аматары прыроды чакаюць такога цуда, як гарадскі акварыум, батанічны сад ці хаця бы «зялёная сцежка» ў парку, якая раскажа пра векавыя дрэвы, рэдкія кветкі і расліны, якімі ён багаты.

Ёсць ідэі, накіраваныя на ўзмацненне нашай бяспекі і дабрачыннасці. З такімі добрымі і клапатлівымі дзецьмі, якія рэкамендуюць стварыць класы МНС (каб дапамагаць людзям, якія трапілі ў складаныя жыццёвыя сітуацыі) і абсталяваць ўсе вуліцы горада відэаназіраннем, а таксама пабудаваць прытулак для бяздомных жывёл, наш горад не знікне.

На падставе анкетных дадзеных і маладзёжных ідэй, наібольш гатовых для практычнай рэалізацыі, і будзе скарэкціравана далейшая работа кансорцыума.

Алена ЗЯЛЕВІЧ

2 комментариев

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *