Четверг, 20 сентября 2018

І свет на плечах утрымаюць мастак, музыка і паэт…

656

Пленэр мастакоў-перадзвіжнікаў, які, як і летась, прайшоў у экасядзібе “Жураўлінае” ў Вялікім Сяле, сабраў прадстаўнікоў з розных, пераважна расійскіх гарадоў. На гэты раз ён меў мастацка-паэтычны накірунак: тут прысутнічалі яшчэ музыканты і паэты.

20160722_1719_измен.размер

Нагадаем, што першы такі пленэр не выпадкова прайшоў тут да 140-й гадавіны з дня нараджэння вядомага мастака Станіслава Жукоўскага: на яго палотнах праглядаюцца і пружанскія краявіды. Ініцыятары пленэру Святлана і Іосіф Машкалы мараць зрабіць яго міжнародным і пастаянным. На гэты раз яны сабралі гасцей на сваёй экасядзібе. Тут два тыдні ліпеня мастакі тварылі ва ўласцівым Жукоўскаму жанры пейзажу.

20160722_1637_измен.размер

20160722_1814_измен.размер

Журналісты “раёнкі” трапілі сюды падчас закрыцця пленэру. Мяркуючы па выстаўленых работах, у мастакоў была добрая магчымасць не толькі пазнаёміцца з жыццём і бытам жыхароў Вялікага Сяла, але і наведаць адметныя мясціны Пружаншчыны. А яшчэ пленэр аб’яднаў мясцовых творцаў, якія ў сваіх вершах і песнях услаўляюць родны край.

Вось чаму старшыня “Таварыства перасоўных мастацкіх выстаў. ХХІ стагоддзе” Валерый Выбаржанін найперш выказаў падзяку мужу і жонцы Машкалам за ідэю стварэння такой экасядзібы, дзе не толькі падтрымліваецца і развіваецца творчы дух, але мацуецца сяброўства і адкрываюцца новыя імёны.

20160722_1964_измен.размер

Такім адкрыццём стала выступленне выхадца з Пружан — палкоўніка запасу Уладзіміра Грышкевіча, які выканаў некалькі песень уласнага сачынення. Не ўстрымалася ад папулярызацыі дзедавых вершаў  ўнучка мясцовага паэта Аляксея Радзівончыка Васіліса Радзівановіч. Прысутныя цёпла віталі іх дэбют.

20160722_1914_измен.размер

А  прысутнасць  расійскага паэта і філосафа Аляксандра Галубцова і яго жонкі – спявачкі Вольгі Галубцовай падкрэслівала значнасць падзеі. Яны не толькі выказалі захапленнем праектам, але парадавалі сабраўшыхся пад векавымі дрэвамі людзей вершамі і спевамі.

20160722_1691_измен.размер

Ваколіцы  аграсядзібы і наогул краявіды Пружаншчыны паспрыялі творчаму ўзлёту замежных мастакоў.

20160722_1681_измен.размер

20160722_1656_измен.размер

20160722_1684_измен.размер

20160722_1786_измен.размер

20160722_1678_измен.размер

20160722_1799_измен.размер

— Тут так душэўна, што проста не магчыма было не тварыць.

— Гасціннасць і добразычлівасць мясцовага насельніцтва кранулі душу.

— Зямля беларуская так ветліва нас прымала, што хочацца вярнуцца сюды зноў. Толькі запрашайце! – дзяліліся ўражаннямі мастакі з сусветнымі імёнамі.

Думаецца, што запрашэнні будуць. Бо, як зазначыла гаспадыня экасядзібы “Жураўлінае” Святлана Машкала: “Былыя гаспадары вельмі жадалі, каб тут жылі людзі”. А аўтэнтычная атмасфера сядзібы спрыяе захаванню духу творчасці.

20160722_1987_измен.размер

Пасля “Жураўлінага” мастакі-перадзвіжнікі са сваімі работамі наведалі Мірскі і Нясвіжскі замкі, а завяршыўся пленэр выніковай выставай у Палацы Рэспублікі ў Мінску.

Галіна КАЛЯДА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *