Воскресенье, 21 января 2018

Новости 102

566

 

102

  • Праваахоўнікамі была ўзбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу. Згодна з заявай дырэктара транспартнага прадпрыемства, з тэхнічна няспраўнага аўтамабіля «Volvo F12», пакінутага ноччу 17 ліпеня на аўтадарозе Слонім-Высокае паблізу вёскі Шані, зніклі два акумулятары і каля 70 літраў дызпаліва. Агульная сума ўкрадзенага склала каля 650 дэнамінаваных рублёў.
  • 25 ліпеня ахвярай злодзея стаў гараджанін: з гаспабудовы на прысядзібным участку, дзе вядзецца будоўля дома, быў сарваны замок і ўкрадзены дзве бензапілы, трымер, зварачны апарат, шурупавёрт, слясарны інструмент і садовая цялежка. Урон ацэнены ў суму, большую за 1300 новых рублёў.
  • 27 ліпеня ў міліцыю з заявай звярнуўся жыхар Брэста: калі ён наведаўся ў свой дом у в.Хвалава, выявіў, што нехта залез у гараж і прысвоіў бензапілу і бутэльку лаку. Праваахоўнікі аператыўна ўстанавілі асобу злодзея — ім аказаўся 36-гадовы раней судзімы жыхар той жа вёскі.
  • На мінулым тыдні пра факт крадзяжу заявіў пружанец, у якога з дома ў в.Стаі ўкралі 20 бутэлек спіртнога. А пенсіянер з Мінска, калі наведаўся ў в.Блізная, выявіў прапажу мёду і цукру.
  • Крымінальная справа па факту хуліганства ўзбуджана на двух 17-гадовых жыхароў Пружан: следча-аператыўная група ўстанавіла, што гэта яны вечарам 18 ліпеня беспрычынна пабілі двух маладых людзей.
  • Два правапарушэнні па лініі наркакантролю выяўлены за мінулы тыдзень. Плантацыя дзікарослых канопляў плошчай 20 квадратных метраў, на якой расло каля 25 кілаграмаў наркатычнай расліны, знішчана паблізу вёскі Малыя Якавічы. Прыкладна два кілаграмы раслін маку выявілі на прысядзібным участку жыхара в.Каштанаўка.
  • У аддзяленні ААТ «ААБ Беларусбанк» у г.п.Ружаны быў затрыманы мясцовы жыхар, які хацеў памяняць купюру наміналам 50 еўра, выклікаўшую ў касіра сумненне ў сапраўднасці. Як паказала экспертыза, грашовая банкнота была надрукавана спосабам плоскага афсетнага друку. Мужчына растлумачыў, што гэтыя грошы трапілі да яго ў якасці здачы ў магазіне ў Германіі і не выклікалі сумненняў у сапраўднасці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *