Пятница, 29 марта 2024

Лидерам жатвы — награды!

1 092

У мінулую пятніцу пасля апоўдня неба пачало хмурыцца, а потым пайшоў праліўны дождж. Але непагода не стала перашкодай для ўшанавання лідараў сёлетняга жніва на Пружаншчыне. Асноўныя падзеі разгортваліся на ячменным палетку ААТ «Жураўлінае» непадалёку ад вёскі Андрыянаўка.

20160729_2766_измен.размер

Павіншаваць лепшых працаўнікоў прыехалі высокія госці з Мінска і Брэста: старшыня рэспубліканскага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу М.А. Лабушаў, старшыня абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу М.І.Юхімук, упраўляючы  кампаніі холдынга «Агракамбінат «Мачулішчы» В.І.Акуліч, намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама А.В.Дарашэнка.

А віноўнікамі ўрачыстасці сталі вадзіцель і сямейны экіпаж з ААТ «Жураўлінае».

20160729_2743_измен.размер

У мінулых нумарах «раёнка» пісала пра маладога вадзіцеля М.С.Ільючыка, які першым у вобласці аўтамабілем «МАЗ-551605» перавёз ад камбайнаў   2 тысячы тон збожжа, і экіпаж камбайна «КЗС-1218» у складзе старшага камбайнера Дзмітрыя Ціцянкова і камбайнера Аляксандра Дзянісава, які першым на Брэстчыне намалаціў 1 тысячу тон збожжа сярод сямейных экіпажаў.

Шмат слоў удзячнасці было выказана ў адрас перадавікоў жніва. Ну і, вядома, не абышлося без падарункаў і грамат.

На здымку: віноўнікі ўрачыстасці прымаюць віншаванні ад упраўляючага  кампаніі холдынга «Агракамбінат «Мачулішчы» В.І.Акуліча, дырэктара ААТ «Жураўлінае» М.М.Грышкевіча і старшыні рэспубліканскага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу М.А.Лабушава.

Мікола АРХУЦІК,

              Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *