Суббота, 8 августа 2020

«Яно як зерне гарчычнае…»

1 036

Паўгода па Беларусі з поспехам падарожнічае перасоўная выстава сучаснага іканапісу “Прыпавесці”. Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры» ў Палацы Рэспублікі, музей Беларускага Палесся ў Пінску… Нарэшце, Пружанскі палацык прыняў у сваіх выставачных залах амаль шэсць дзясяткаў работ мастакоў з Беларусі, Польшчы, Славакіі, Літвы, Грузіі і Украіны, якія працуюць у традыцыях царкоўнага мастацтва.

IMG_2088_измен.размер

Усе гэтыя мастакі з’яўляюцца ўдзельнікамі VII міжнароднага пленэру іканапісу ў польскім горадзе Навіца ў 2015 годзе, і гэтая выстава – іх своеасаблівая творчая справаздача.

Штогод таварыства сяброў Навіцы сумесна з кафедрай сакральнага мастацтва Львоўскай нацыянальнай акадэміі мастацтваў (Украіна) арганізуе на базе цэнтра брацтва грэка-каталіцкай моладзі «Сарэпта» майстар-класы для сучасных мастакоў з розных краін. Людзі розных веравызнанняў, традыцый і абрадаў разам не толькі працуюць, але штодзённа чытаюць і перажываюць Слова Божае – дзякуючы гэтаму ствараюцца новыя формы мастацкага самавыяўлення ў працы над сакральнай тэмай.

Падобнае яднанне адчувалася і на ўрачыстым адкрыцці выставы. На гэтую светлую падзею ў палацык сабралося шмат людзей: аматары мастацтва з Пружан, ганаровыя госці з Брэста, Польшчы і Украіны, іканапісцы і мастацтвазнаўцы, праваслаўныя і каталіцкія святары, – гасцёўня ледзь змясціла ўсіх жадаючых азнаёміцца з “навіцкімі іконамі”. Было выказана шмат цёплых слоў у адрас арганізатараў і іканапісцаў. На працягу ўсяго мерапрыемства  высокамастацкі тон паміж выступленнямі падтрымлівалі  музыкі народнага струннага ансамбля “ARCHI”.

IMG_2052_измен.размер

З прывітальным словам   да прысутных звярнуўся начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама К.І.Панімаш. Ён адзначыў, што для веры няма межаў, і прыемна, што такое высокае мастацтва, якое размаўляе на мове Святога Пісання, прымаюць Пружаны. Звяртаючыся да арганізатараў мерапрыемства, ён выказаў словы падзякі і надзеі на далейшае супрацоўніцтва з польскім і ўкраінскім бакамі, бо толькі культурныя сувязі сапраўды ўмацоўваюць міжнароднае сяброўства.

У адказ консул Рэспублікі Польшча ў Брэсце Ганна Домска-Лучак і дырэктар Польскага інстытута ў Мінску Томаш Адамскі падзякавалі пружанскай публіцы за цёплы прыём і за магчымасць выставіць сучасныя іконы ў такім цудоўным месцы, як палацык.  Больш падрабязна пра выставачны праект і  выбар тэмы пленэру распавёў прадстаўнік г.Навіца Матэуш Сора:

20160722_2040_измен.размер

20160722_2081_измен.размер

IMG_2054_измен.размер

IMG_2055_измен.размер

– Усе карціны – гэта аўтарскае бачанне сакральнай тэмы прыпавесцяў —прытчаў Старога і Новага Запаветаў. Біблейскія тэксты расказаны мастакамі нанова, з дапамогай мастацкіх сродкаў, блізкіх сучаснаму чалавеку.

Задача ў іх была не з лёгкіх, таму што ў іканаграфічнай традыцыі адлюстраванне прыпавесцяў было з’явай даволі рэдкай. Звязваючы сённяшні дзень з гістарычным мінулым, “навіцкія мастакі” з  ювелірным майстэрствам літаральна балансавалі паміж шматвяковым канонам і індывідуальнасцю свайго творчага почырку.

Сучасных майстроў падтрымалі і святары. Настаяцель Свята-Аляксандра-Неўскага сабора протаіерэй Міхаіл Носка і ксёндз Уладзімір былі аднадушныя ў тым, што гэтыя “прытчы ў фарбах” –  наглядны маралістычны пасыл для сучаснага чалавека, не абавязкова верніка, з універсальнымі правіламі і нормамі жыцця чалавека. Ён нікога не пакіне абыякавым і прымусіць задумацца, у чым і змаглі пераканацца госці вернісажу.

ъ 051_измен.размер

Цудоўную змястоўную экскурсію па выставе «Прыпавесці» правяла для ўсіх беларуская ўдзельніца пленэру мастачка Наталля Лось. Без яе дапамогі гледачам прыйшлося б цяжка, бо мова прыпавесцей — загадкавая, поўная метафар і алегорый, пабудаваных на двухсенсоўнасці.

ъ 047_измен.размер

20160722_2088_измен.размер

20160722_2097_измен.размер

ъ 063_измен.размер

–   Гэтыя вобразы ўтрымліваюць код, з дапамогай якога Бог гаворыць с чалавекам і адкрывае яму таямніцу свету, гісторыі і ісціны веры. У працэсе вашай інтэрпрэтацыі яны могуць набыць новы сэнс і актуальнасць, – лічыць Наталля.

IMG_2135 (2)_измен.размер

IMG_2134_измен.размер

IMG_2122_измен.размер

IMG_2114_измен.размер

IMG_2113_измен.размер

IMG_2112_измен.размер

IMG_2110_измен.размер

IMG_2108_измен.размер

IMG_2107_измен.размер


IMG_2103_измен.размер

IMG_2101_измен.размер

IMG_2093_измен.размер

IMG_2091_измен.размер

IMG_2090_измен.размер

IMG_2136_измен.размер

IMG_2087 (2)_измен.размер

IMG_2086_измен.размер

IMG_2085_измен.размер

IMG_2084_измен.размер

IMG_2082_измен.размер

IMG_2081_измен.размер

IMG_2079_измен.размер

IMG_2077_измен.размер

IMG_2076 (2)_измен.размер

IMG_2075_измен.размер

IMG_2065 (2)_измен.размер

IMG_2064_измен.размер


IMG_2059_измен.размер

IMG_2119 (3)_измен.размер

Сапраўды, “навіцкія іконы” патрабавалі ад гледачоў вялікай канцэнтрацыі ўвагі і пры гэтым не стамілі. Найчасцей сустракаўся ці не самы вядомы і самы старажытны алегарычны вобраз Хрыста, запазычаны з прыпавесці, – добры Пастыр з сотаю авечкаю, якая заблукала (памятаеце: “Добры пастыр жыццё сваё за авечак пакладзе”). Тут найбольшай арыгінальнасцю вылучалася карціна Кшыштафа Сакалоўскага. Ён намаляваў авечку ў выглядзе планеты Зямля, якая ўзвышаецца над цёмным Сусветам (як тлумачаць некаторыя багасловы, у гэтай прыпавесці Гасподзь параўноўвае Сябе з пастырам, які, пакінуўшы цэлы статак – незлічоны сонм анёлаў, пайшоў выратоўваць адну аблудную авечку – грэшнае чалавецтва.

Своеасабліва распавялі некаторыя мастакі і прыпавесць пра гарчычнае зерне, з якім параўноўваецца Царства Нябеснае. Для іх кінутае ў зямлю зерне – гэта Хрыстос у магіле, і з яго вуснаў вырастае дрэва, на галінах якога сядзяць апосталы. Іншымі словамі, пропаведзь хрысціянства падобна насенню, пасаджанаму ў глебу (душу чалавека), прынесла багатыя ўсходы. Царква Хрыстова, спачатку малая і непрыкметная для свету, так распаўсюдзілася на зямлі, што мноства народаў, як птушкі нябесныя у галінах дрэва гарчычнага, схаваліся пад яе шатамі.

Шмат увагі прыцягнулі   працы грузінскага мастака Гошы Какабадзе, выкананыя ў “прымітыўнай” манеры, на не пакрытых ляўкасам дошках. Казачна лёгкія, яны будуць зразумелы ўсім, бо намаляваныя дарослыя героі, якія слухаюць Хрыста, вельмі нагадваюць маленькіх дзяцей: сядзяць басанож на зямлі і гуляюць з цацкамі. Пасыл тут вельмі просты: будзьце, як дзеці, і ўвойдзеце ў рай! А рай намаляваны ў выглядзе саспелай вінаграднай лазы. Ад, наадварот, – гнілы раздушаны жмых…

Прытча пра сейбіта і пустазелле, гісторыі аб працаўніках у вінаградніку, страце драхмы, лепце ўдавы, засохлай смакоўніцы і вінаграднай лазе, блудным сыне і іншыя  – усе гэтыя блізкія, даступныя вобразы былі ўзяты з рэальнага жыцця, і сустрэча з імі стала для гледачоў падставай да асабістых роздумаў над Святым Пісаннем.

Спяшайцеся наведаць выставу: яна будзе працаваць толькі да 21 жніўня, пасля чаго вернецца ў Польшчу.

Алена Зялевіч

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *