Пятница, 29 марта 2024

Хлеб — дело семейное

985

Кожны сезон на жніве ў гаспадарках раёна працуюць сямейныя экіпажы: бацькі і дзеці, браты і нават мужы з жонкамі.  У ААТ «Вялікасельскае Агра» з 12 экіпажаў сямейныя чатыры —  Аляксандр і Міхаіл Слабады (на здымку), Пётр і Аляксандр Крывецкія, Аляксандр і Дзмітрый Мардані, Віталь і  Сяргей Вакульчыкі. А Генадзь Вялікаселец працуе з зяцем Дзмітрыем.

Аляксандр Мікалаевіч Слабада  пачынаў жніво са старэйшым  сынам Андрэем.  Але курсант Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь нядаўна паехаў на вучобу. Так што ў памочніках зараз малодшы сын Міхаіл.

IMG_9057_измен.размер

Увогуле, пра Слабаду неаднойчы пісала «раёнка». Ён мае багаты — і ўдалы — вопыт работы на збожжавай ніве. Яшчэ ў 2000 годзе разам з бацькам Мікалаем Канстанцінавічам, калі працавалі на камбайне «Ніва», сталі пераможцамі рэспубліканскага спаборніцтва. У якасці падарунка экіпаж атрымаў аўтамабіль «ВАЗ».

— Усё ідзе сваім шляхам: раней я дапамагаў бацьку, цяпер сын Андрэй падчас летняга адпачынку  дапамагае мне на ўборцы збожжавых. Вось і Міша падрос, таксама вучыцца хлебаробскай справе, — гаворыць Аляксандр Слабада.

Што ж, у такіх выпадках можна сказаць, што дынастыя камбайнераў — дынастыя земляробаў — працягваецца.

Пётр Антонавіч Крывецкі і яго сын Аляксандр першы сезон шчыруюць разам на камбайне. Бацька працуе ў гаспадарцы механізатарам, а Аляксандр вучыцца ў каледжы ў Гродне.

IMG_9097_измен.размер

— Правяду канікулы з карысцю і для сельгаставарыства, і для сябе — зараблю грошай, — гаворыць Аляксандр.

Кожны з сямейных экіпажаў ААТ «Вялікасельскае Агра» ўносіць сваю часцінку ў агульны каравай гаспадаркі. А ён, па папярэдніх падліках, можа быць больш важкім, чым летась.

На здымку: сямейны экіпаж Пятра Антонавіча і Аляксандра Крывецкіх.

Мікола АРХУЦІК,

               Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *