Вторник, 29 сентября 2020

Секреты семейного «долгожительства»

2 080

Традыцыйная сям’я спалучаецца з такімі паняццямі, як каханне і вернасць. І патрабуецца неверагодная мудрасць, каб не проста існаваць побач, а шчасліва пражыць у шлюбе шмат гадоў.

Да дня памяці святых Пятра і Фяўронні, якія лічацца праваслаўнымі заступнікамі сям’і і шлюбу, у аддзеле ЗАГС райвыканкама  сабралі пары, якія сёлета адзначаюць юбілейныя даты сумеснага жыцця. Віноўнікі ўрачыстасці пакідалі свае подпісы ў кнізе юбілейнай рэгістрацыі шлюбу і — з гумарам і сур‘ёзна — дзяліліся ўласнымі сакрэтамі сямейнага шчасця.

20160714_1392

Віталі пары, якія прыйшлі да прыгожых юбілеяў сямейнага жыцця, начальнік аддзела ЗАГС Н.Р.Цібароўская і сакратар раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд  міру”  В.І.Матвіенка. Ім прысвячалі песні спевакі вакальнага народнага ансамбля “2 + 2”.

20160714_1156

20160714_1170

20160714_1198

На пытанне вядучай: “Што найбольш спадабалася ў выбранніцы?” — Іван Іванавіч Кадзешка адказаў проста: “Чалавечнасць”. Гэтую якасць жонкі Раісы Мікалаеўны, з якой адзначылі 35-годдзе сумеснага жыцця, як адну з самых каштоўных, шануе дагэтуль. Выпадковае знаёмства ў інтэрнаце, дзе некалі абодва жылі, стала лёсавызначальным.

20160714_1145

Каханне, мудрасць і цярпенне – такія складаемыя шчаслівага сямейнага жыцця назвалі Іосіф Станіслававіч і Святлана Аляксандраўна Машкалы, якія ў шлюбе 30 гадоў.  Самым вялікім сваім дасягненнем цяпер лічаць сына з дачкой. Дзеці атрымалі вышэйшую адукацыю, закончылі магістратуру, сталі паважанымі людзьмі. Значыць, правільна іх расцілі і выхоўвалі. А пачыналася ўсё з простага пытання. Святлана, якая заканчвала Гродзенскае музычнае педагагічнае вучылішча, канкрэтна спытала ў Іосіфа, з якім сустракалася не адзін год: “На якое прозвішча выпісваць дыплом?”.

20160714_1318

А вось Аляксандру Віктаравічу Кузняцову (з жонкай Святланай Іванаўнай яны сёлета адзначылі трыццацігоддзе сумеснага жыцця, а абвянчаліся ў мінулую суботу), каб разгледзець сваю другую палавінку, спатрэбілася толькі імгненне. Яна – сведка нявесты, прасавала вэлюм, ён — сведка жаніха, зайшоў у пакой…

Ужо на другі дзень пасля вяселля сяброў малады  афіцэр прынёс Святлане на работу букет руж, а на трэці – павёў знаёміць з бацькамі. Праз тыдзень Аляксандр паехаў несці вайсковую службу ў марской авіяцыі на Ціхаакіянскім флоце. А праз паўгода перапіскі і тэлефанаванняў паведаміў, што хутка вяртаецца ў Брэст, тады і згуляюць вяселле. Ужо ўдвух яны прадоўжылі  службу ў Хабараўскім і Прыморскім краі, на Камчатцы. Пасля выхаду афіцэра ў запас пераехалі на малую радзіму Святланы, на Пружаншчыну.

20160714_1360

20160714_1179

«Ударам маланкі» назвала сустрэчу са сваім мужам Русланам Мікалаевічам Іна Антонаўна Валянцюк. Гэта адбылося  яшчэ падчас вучобы ў педінстытуце. І праз год яны сталі мужам і жонкай.

— Цяпер я веру ў лёс. Мой муж – мая палавінка, і мы вельмі шчаслівыя на працягу 25-ці гадоў сумеснага жыцця.

20160714_1204

Заставацца сумленнымі ў адносінах адзін да другога, быць уважлівымі і цярплівымі, – так гаварылі пра галоўныя прынцыпы сямейных адносін Аляксандр і Таццяна Шчарбанёвы, якія хутка адзначаць 15-годдзе шлюбу,

20160714_1217

а таксама Павел і Алена Крачко, якія разам дзесяць гадоў. Прыгожыя, паспяховыя, маладыя яны, найперш, гавораць пра шчасце мець дзяцей. У сям’і Шчарбанёвых дзве дачкі, у сям’і Крачко трое дзетак.

20160714_1241

— Галоўнае, каб дзеці былі здаровымі і радавалі бацькоў, каб мужы з жонкамі заўсёды былі побач, — з вышыні пражытых у шлюбе гадоў зазначалі юбіляры.

Пары з больш сціплым сямейным стажам расказвалі пра свае адносіны больш рамантычна: Дзмітрый і Валянціна Сачэўкі, якія адзначылі “драўлянае” вяселле,  а таксама Аляксандр і Вольга Бабігорцы, якія толькі рыхтуюцца да “паркалёвага”, называлі самымі пяшчотнымі словамі свае палавінкі. Але сэнс  зводзіўся да галоўнага – кахання і вернасці ў сям’і.

20160714_1264

20160714_1333

Менавіта гэта, назваўшы сям’ю адначасова трывалым і крохкім арганізмам, адзначыў у сваім выступленні і протаіерэй Ігар Мрыхін.

20160714_1302

20160714_1381

— Каханне і павага ўмацуюць і засцерагуць сямейныя адносіны, каб праз нараджэнне дзяцей працягваўся род чалавечы, — сказаў ён.

Галіна КАЛЯДА,

             Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)

Один комментарий

  • Коля Лукашенко

    Сами устраивают тусовку, сами на ней тусуются и делают из этого какое-то событие. Просто в замешательстве. Одни и те же лица. Кто страну из говна поднимать будет, танцоры?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *