Суббота, 8 августа 2020

На ветразях натхнення

1 494

«Трэба хадзіць на рынак, як у музей, і глядзець не на тавар, а на людзей. Бо ніколі не ведаеш, хто перад табой: што ні чалавек, то гісторыя», менавіта гэтыя словы з вуснаў адной жанчыны як нельга лепш падкрэслілі ўсе думкі, якія прагучалі ў гэты памятны вечар у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык». 

9.1_новый размер

Тут адкрылася выстава работ малавядомага пружанскай публіцы фотамастака Георгія Жэгалава. Прайшло пяць гадоў, як ён пакінуў гэты свет, і вось яго родныя прыадчынілі заслону таямніцы  жыцця чалавека, які доўгі час проста гандляваў на рынку парфумай. Сумна ўсведамляць, што за шматлікімі духмянымі флакончыкамі духоў «Красная Москва» і «Chanel No. 5» хавалася такая геніяльная асоба і такі цікавы лёс, пра які амаль ніхто з пакупнікоў і не ведаў.

Сапраўды, яго біяграфія — гэта гісторыя не толькі аднаго чалавека, але і цэлага роду, некалькі пакаленняў якога непарыўна звязана з Пружанамі.

ж 005_новый размер

20160708_1010_измен.размер

IMG_1896_новый размер

20160708_1013_измен.размер

20160708_1002_измен.размер

Нарадзіўся Георгій у 1938 годзе ў  Пружанах. Але сам род Жэгала (менавіта так гучала прозвішча) паходзіць з Гродзеншчыны.  Дзед  Іван меў ва ўладанні добры кавалак зямлі. Двое малодшых з пяці яго сыноў атрымалі свае надзелы зямлі ў спадчыну ў Пружанах, дзе і аселі.

Увесь род быў здатным да мастацтва. Дзядзька Георгія працаваў настаўнікам музыкі і малявання ў гімназіі, пабраўся шлюбам з дзяўчынай з мясцовага шляхецкага роду  Удавічэнкаў. Дарэчы, у свой час ён купіў два аўтамабілі – першыя  ў Пружанах. Выгадавалі сыноў Уладзіміра і Барыса. Старэйшы – лётчык-ас служыў у польскім войску пад Вільняй, пасля пераляцеў у Англію і падчас Другой сусветнай вайны наводзіў жах на фашыстаў.  Малодшы трапіў у Сібір, уступіў у польскую армію генерала Уладзіслава Андэрса, а пасля стаў механікам ваенна-марскога флоту Вялікабрытаніі, служыў на караблях, якія канваіравалі пастаўкі саюзнікаў у Мурманск. Абодва стрыечныя браты Георгія Жэгалава занесены ў Ганаровую кнігу ветэранаў Другой сусветнай вайны ў Англіі. І абодва вельмі добра малявалі.

Бацька мастака Сяргей Іванавіч за польскім часам служыў на пошце ў Пружанах, а пасля быў шафёрам таксоўкі. Ён ажаніўся з Надзеяй,  дачкой зажытачнага ганчара Лукі Ганчаркі, які выдзеліў маладым надзел зямлі на Патапаўцы (цяпер вуліца Кірава). Тут яны пабудавалі хату, тут нарадзіліся сыны Леанід і Георгій і дачка Людміла.

Падчас вайны немцы перасялілі сям’ю ў барак на цяперашняй вуліцы Кастрычніцкай. Вуліца Кірава адышла пад гета. Ноччу ў барак часта заходзілі партызаны: бацька па начах майстраваў ім печкі-буржуйкі. Калі фашысты пачалі адступаць, бацька быў вымушаны весці машыну з грузамі на захад. Пад Ломжай ён кінуў машыну і ўцёк, перайшоў лінію фронту і апынуўся на тэрыторыі, вызваленай Чырвонай Арміяй. Адразу ж трапіў у лагер для нявысветленых асоб, пасля апынуўся на ваенным заводзе пад Масквой (гэта там яму напісалі ў дакументах “Жэгалаў” – даказвалі, што прозвішча “Жэгала”  няма). Так маці Георгія засталася Жэгала, а бацька Жэгалаў.

У Расіі  ён навучыўся фотасправе, а калі  вярнуўся на радзіму, перадаў сваё ўменне сынам. Малодшаму Георгію яно стала прафесіяй. Пасля дзявятага класа школы Георгій паехаў працаваць у Карэлію. Там  скончыў вячэрнюю школу, працаваў фатографам, адтуль быў прызваны ў войска. Служыў у Калінінградскай вобласці, пасля паехаў на камсамольскую новабудоўлю ў г. Цімертаў (Казахстан), дзе працаваў качагарам на металургічным камбінаце, а пасля – мастаком-афарміцелем у завадскім клубе. І ў хуткім часе вярнуўся дадому.

8_новый размер

Спачатку працаваў ў картаграфічнай групе, якая на той час мясцілася ў палацыку, пасля – мастаком-афарміцелем. Дарэчы, яшчэ у 1956 годзе паступіў у Маскоўскі паліграфічны інстытут на факультэт кніжнага афармлення, але з-за цяжкага матэрыяльнага становішча вымушаны быў пакінуць вучобу,  так і не набыўшы спецыяльнай адукацыі.

Але ўвесь час  яго вабіў жывапіс. Ён маляваў пейзажы Карэліі, Карпат, берагоў Віліі (адкуль родам жонка) і ваколіцы родных Пружан. На замалёўках ёсць нават пакрытае гарлачыкамі  азярцо па вуліцы Горка. А ў  апошнія гады жыцця некалькі разоў наведваў Карэлію, дзе працаваў у юнацтве, знакамітыя Калевалы, і зрабіў серыю фотаздымкаў прыроды краю.

Усю гэтую неверагодную прыгажосць – фотаздымкі і карціны – можна пабачыць сёння на выставе “На ветразях натхнення”.

ж 026_новый размер

IMG_1929_новый размер

ж 027_новый размер

IMG_1909_новый размер

IMG_1904_новый размер

Георгій Жэгалаў пакінуў сваім родным відарысы, поўныя святла і паветра, якія радуюць іх, нягледзячы на тое, што чалавека, які стварыў такую прыгажосць, ужо няма побач.

Для ўсіх карцін характэрная дакладна вывераная класічная кампазіцыя, якая выдае ў мастаку перш за ўсё фотамайстра, які шмат увагі надае бліжняму плану – будзь то адзінокія дрэвы, валуны, або лодкі, які быццам спрачаюцца з далёкімі прасторамі.

На яго карцінах шмат кветак. Як распавяла ўдава мастака Тэрэза Міхайлаўна, усе кветкі, захаваныя на палатне алейнымі фарбамі, пабывалі ў іх доме. Гэта былі самыя дарагія падарункі ад каханага мужчыны.

ж 017_новый размерж 011_новый размер20160708_0989_измен.размер

Яна таксама адзначыла, што муж ніколі не маляваў людзей, але любіў іх фатаграфаваць, асабліва прыгожых жанчын – з дзіўнымі ліцамі і стаццю. Некаторыя чорна-белыя фотаздымкі, з якіх задуменна глядзяць вядомыя толькі мастаку прыгажуні, выкананы ў асаблівай тэхніцы – яны нібы прыцярушаны блакітным снегам, ад якога струменіць загадкавасць. Уражвае і франтальны, як на іконе, мабыць апошні, партрэт маці, расчэрчаны дарагімі сэрцу маршчынкамі.

20160708_0985_измен.размер

20160708_0988_измен.размер

Асаблівай увагі заслугоўваюць тры работы, якія рэзка адрозніваюцца ад астатніх. Намаляваныя ў авангардным стылі з ярка выражаным хрысціянскім падтэкстам, наскрозь пранізаныя невымоўнай тугой і смуткам,  здаецца, яны перадаюць асаблівыя хвалявання і цяжкія прадчування душы майстра.

20160708_0981_измен.размер

20160708_0982_измен.размер

ж 014_новый размер

партрэт 32_новый размер

Георгій Жэгалаў нечакана пайшоў з жыцця на 74-м годзе, і ўсе, хто выступаў на памятным вечары, сведчылі, што ён пакінуў гэты свет годна, на ўздыме творчых сіл і многага не паспеў.

Алена ЗЯЛЕВІЧ

3 комментариев

  • Александр

    Прошу прощения,но по-моему ПОТАПОВКА это современная КАЛИНОВСКОГО???!!!Буду рад если ошибся!!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Ирина

    Нет, Александр, улица Калиновского называлась Резки, а Потаповка — это на самом деле Кирова.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Александр

    Ирина,большое спасибо что освежили память!!! Мой крёстный жил на Резках!Я вспомнил!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *