Воскресенье, 20 сентября 2020

Ёсць першыя тысячнікі!

817

На сёлетнім жніве з’явіліся першыя тысячнікі. Першым у раёне тысячу тон збожжа дапрацаваў калектыў «ЗСК-80» з ААТ «Ружаны-Агра» (старшы машыніст А.А.Уласенка).

20160721_1591

Сярод вадзіцеляў, якія працуюць на адвозцы збожжа ад камбайнаў, першым тысячны рубеж пакарыў М.С.Ільючык з ААТ «Жураўлінае». Малады вадзіцель аўтамабілем «МАЗ-551605» за адзін рэйс дастаўляе на сушыльны комплекс каля 20 тон залацістага зерня. Дастаткова сказаць, каб перавезці па чыгунцы  аб’ём збожжа ў тысячу тон, патрабуецца каля 17 вагонаў.

Перадавікоў сёлетняга жніва павіншавалі з працоўнай перамогай і ўручылі каштоўныя падарункі прадстаўнікі райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, адміністрацый і прафсаюзных камітэтаў гаспадарак.

На здымку: сёлета першым у раёне тысячу тон збожжа перавёз малады вадзіцель М.С.Ільючык.

Мікола АРХУЦІК,

     Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *