Суббота, 8 августа 2020

Вось дык лыжка, цуда-лыжка!

816

У пружанскім музеі праходзіць шмат цікавых навукова-пазнавальных мерапрыемстваў.  Кожны раз, наведваючы яго, мы даведваемся пра нешта новае. Так адбылося і ў гэты раз, калі вучні прышкольнага лагера “Сонейка” СШ № 1 г.Пружаны імя ЧБВА прыйшлі сюды на музейна-педагагічны занятак.

IMG_1195_измен.размер

Навуковы супрацоўнік Валянціна Пятроўна Нідзелька падрыхтавала для дзяцей цікавы расказ  пра посуд (на здымку). З задавальненнем вучні глядзелі прэзентацыю. Даведаліся шмат цікавага пра тое, калі ўзнік і з чаго рабілі першы посуд, як выглядалі  старажытныя міскі і лыжкі,   убачылі  нават відэлец, якім карысталася візантыйская  каралева.

IMG_1197_измен.размер

Цікавым быў расказ і пра гліну. Дзецям  паказалі крынкі і спарышы, кашнікі і чыгункі, іншыя  ўзоры глінянага посуду, якія знаходзяцца ў выставачнай  зале музея.  Потым мы адгадвалі загадкі, слухалі вершы пра посуд і адказвалі на пытанні і нават малявалі.

IMG_1205_измен.размер

Скончыўся занятак прыгожым вершам пра сяброўства  каструлі, чайніка патэльні, міскі, лыжкі, нажа, відэльца і талеркі. Сапраўды, усе прадметы на кухні галоўныя,  без іх немагчыма прыгатаваць смачную ежу.

    Ала Краўчук

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *