Суббота, 20 января 2018

Во время областного семинара по строительству производственная база ПМК-21 была названа образцовой

1 598

На мінулым тыдні ў раёне прайшоў абласны семінар будаўнічых арганізацый Брэстчыны, задачай якога стала абмеркаванне пытанняў па ўводу ў эксплуатацыю жылых дамоў, аб’ектаў інвестыцыйнай праграмы і Дзяржаўнай праграмы па абнаўленні і развіцці вёскі. На пася-джэнні пад кіраўніцтвам намесніка старшыні аблвыканкама В.Я.Сакоўскага абмяркоўвалася і якасць будаўніча-мантажных работ.

Адразу перад удзельнікамі мерапрыемства выступіў старшыня райвыканкама А.І.Юркевіч, які азнаёміў гасцей з мясцовымі асаблівасцямі ў плане развіцця эканомікі рэгіёна.

Сканцэнтраваў увагу Аляксандр Іванавіч і на будаўнічым комплексе Пружаншчыны. За апошнія чатыры гады галіна значна памянялася: калі ў 2006 годзе ў ёй былі задзейнічаны 675 чалавек, то сёлета іх колькасць падвоілася. Гэта сведчыць пра тое, што будаўніцтва становіцца лакаматывам эканомікі раёна. Напрыклад, летась тры прадпрыемствы — ПМК-21, ПМК-22 і «Пружанырамбуд» — зрабілі адлічэнні ў бюджэт, якія перавысілі 25% агульнай сумы.

У НАС І ТАВАР, І КУПЕЦ
Знаёмства з раёнам пачалося з вытворчай базы ПМК-21, якую намеснік старшыні аблвыканкама назваў узорнай у вобласці, вартай пераймання вопыту. Арганізацыі было чым пахваліцца. Гэта і новая тэхніка, якую ПМК-21 закупляла апошнія некалькі гадоў, інвестуючы на гэтыя мэты вялікія сродкі.

Як зазначыў дырэктар прадпрыемства В.С.Лук’янчук, ёсць першыя станоўчыя вынікі: толькі адзін шматпрофільны агрэгат «Maunitou» па сваёй прадукцыйнасці можа замяняць да пяці адзінак будаўнічай тэхнікі. А часам дазваляе працаваць у складанадаступных месцах, эканомячы час і сродкі.

Добрымі памочнікамі з‘яўляюцца і беларускія распрацоўкі, якія не саступаюць замежным аналагам. Напрыклад, растворна-бетонны вузел «МАК Бетон», які прадпрыемства набыла некалькі гадоў таму. Мяркуючы па колькасці пытанняў, што задавалі ўдзельнікі семінара Васілю Сцяпанавічу, аналагічны агрэгат ёсць далёка не ў кожнага.

Дарэчы, ПМК-21 з’яўляецца буйнейшым генпадрадчыкам. Таму, нягледзячы на тое, што на аб’ектах горада і раёна працуюць «замежныя» будаўнікі, усё ўзведзенае можна лічыць нашым. Гэта тычыцца і жылых шматпавярховак, якія апошнія некалькі гадоў, як грыбы, вырастаюць у райцэнтры. Падчас агляду гэтых аб’ектаў начальнік КУП «Раённае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва» А.А.Мацявін азнаёміў гасцей з планамі забудовы мікрараёна «Паўночны-2», дзе вырастуць 22 дамы і нават дзіцячы садок. Каб уладальнікі атрымлівалі кватэры «пад ключ», будаўнічыя арганізацыі раёна падышлі даволі грунтоўна. Пры гэтым кошт аднаго квадратнага метра будзе складаць максімум каля двух мільёнаў рублёў, а кошт тыпавой двухпакаёвай кватэры ў такім выпадку дасягне 106 мільёнаў рублёў. Відавочна, што па сістэме льготнага крэдытавання, якая сёння дзейнічае ў рэспубліцы, магчымасцю палепшыць жыллёвыя ўмовы могуць скарыстацца многія. З гэтай нагоды тут жа былі прадэманстраваны варыянты аддзелачных матэрыялаў і наладжаныя кантакты з іх вытворцамі. У тым ліку і Ружанскай мэблевай фабрыкай, выстава прадукцыі якой прайшла тут жа. Госці пазнаёміліся з выпускаемай ружанцамі мэбляй, канструктыўнымі асаблівасцямі і цаной на яе.

Не меншую цікавасць выклікалі і бытавыя ўмовы работнікаў ПМК-22. Дырэктар прадпрыемства І.П.Нінічук паказаў удзельнікам семінара вагончыкі будаўнікоў.

Спартыўны комплекс райцэнтра стане завершаным пасля ўвядзення ў строй гарадскога плавальнага басейна. Як зазначылі некаторыя з гасцей, на такім аб’екце можна вучыцца не толькі маладым работнікам, але і сталым спецыялістам. Сапраўды, аналагаў пружанскаму басейну пакуль няма ў рэспубліцы. Для яго ўзвя-дзення нават давялося распрацоўваць унікальныя тэхналогіі, якія і былі прыменены на практыцы. У чым увачавідкі пераканаліся кіраўнікі будаўнічых прадпрыемстваў вобласці. Тое ж можна сказаць і пра цеплаэнергацэнтраль. Як зазначыў дырэктар Пружанскіх электрасетак А.А.Байко, калі праводзіў экскурсію па станцыі, спачатку аб’ект называўся міні-ЦЭЦ. Аднак яго магутнасць перавысіла мяркуемыя паказчыкі, у выніку чаго перасталі прымяняць змяншальную прыстаўку, але отопительные печи таксама патрэбныя. Сёння Пружанская ЦЭЦ дазваляе эканоміць на закупе імпартных энерганосьбітаў каля сямі мільярдаў рублёў.

Інавацыйная вёска
Большасць цяперашніх сельскіх населеных пунктаў на Пружаншчыне мала нагадваюць былыя вёсачкі. Многія з іх зараз называюцца аграгарадкамі. Гэта адбылося дзякуючы дзяржаўнай праграме абнаўлення вёскі. Аднак, відавочна, што гэта наўрад ці здолее актывізаваць жыццё ў іх без стварэння належнай вытворчай базы. Што і стала магчымым пасля надання Пружанскаму раёну статусу эксперыментальнага па ўкараненні інавацыйных тэхналогій у аграрны сектар.

З ажыццяўленнем на практыцы запланаваных мерапрыемстваў удзельнікі семінара азнаёміліся падчас наведвання малочнатаварных ферм на 1100 галоў, будуемых каля вёсак Лінова і Гарадняны. Выбар прыпаў на іх таму, што на практыцы ажыццяўляліся розныя падыходы ў будаўніцтве: з жалезабетону і драўляна-металічных канструкцый. Фінал экскурсіі адбыўся ў аграгарадку Жураўліны, дзе госці пабачылі дзеючы плавальны басейн мясцовай школы.

Вынікі не задавальняюць
У менш радаснай атмасферы прайшло выніковае пасяджэнне, што адбылося ў Кляпацкім Доме культуры. Бягучы год падводзіць рысу пад многімі дзяржаўнымі праграмамі. Таму сёлетнія вынікі асабліва важныя. Аднак задавальнення першае паўгодзе не прыносіць: па шэрагу раёнаў відавочна адставанне ад графікаў. Як зазначыў В.Я.Сакоўскі, ёсць і аб’ектыўныя, штучна створаныя прычыны невыканання прагнозных паказчыкаў. Напрыклад, у абласным цэнтры негатыўны ўплыў аказала пастанова Саўміна, згодна з якой уладальнікі дзвюх і больш кватэр, а таксама дамоў з плошчай звыш 200 квадратных метраў павінны аплачваць 100% камунальных паслуг. У выніку ў Брэсце замарожана здача індывідуальных дамоў: жыльцы не спяшаюць іх афіцыйна рэгістраваць як закончаныя.

Акрамя гэтага ўзнімаліся і іншыя праблемныя пытанні. Напрыклад, нараканні выклікае недасканалая праектная дакументацыя: дзякуючы праведзеным экспертызам на аптымізацыі праектаў удалося з’эканоміць звыш 40 мільярдаў рублёў. А хіба гэта парадак, калі пры планіроўцы памяшканняў не ўлічваюцца габарыты сучаснай бытавой тэхнікі, з-за чаго даводзіцца кватэраўладальніку зноў траціць грошы і наракаць на будаўнікоў? Вельмі хвалюючае і пытанне зніжэння кошту квадратнага метра агульнай плошчы жылых дамоў.

Намеснік старшыні аблвыканкама В.Я.Сакоўскі заўважыў, што ўсе праблемы, якія ўзнікаюць у будаўнічым комплексе,— вырашальныя. І найчасцей поспех справы залежыць ад дзелавых якасцей кіраўнікоў будаўнічых арганізацый.
Алег СІДАРЭНКА

  • nik

    Вот непонятно, на каком языке заголовок статьи? И почему текст на белорусском и название вообще непонятно на каком… Может, красивее бы было вместо «УЗОРНОЙ» как-нибудь типо «узористой» или «озорной»… Хотя, «образцовой» точно бы подошло..

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Катерина в отпуске :). Заголовок на русском для поисковиков. 90 % посетителей, которые пришли на наш сайт благодаря поисковым системам, пользуются русским языком.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • valsor

    Вот опять хвалят строителей. Они, конечно, молодцы, но вот недавно рухнувший балкон на Кобринской как-то не очень располагает к хвалебным речам. Женщине крупно повезло, что осталась жива.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • nik

    Так причина не повод для оттягивания новости от народа.. Факт был — балкон рухнул. Поприходили все бамажки — на балконы не выходить… А новости нет…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • nik

    «Предполагаемая причина случившегося — физический износ арматуры железобетонных плит крепления балкона», — сказали в МЧС, уточнив, что дом со злосчастным балконом относится к категории старых пятиэтажек и был построен в 70-м году, хотя последний капремонт здесь проводился в 2003 году
    БЕЛТА

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • пенсіянэр

    дожинки прошли а пятиэташка осталась незамеченной

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *