З пачатку бягучага года Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя зарэгістраваны выпадкі захворвання поліяміэлітам у Індыі, Пакістане, Афганістане, Нігерыі, Сенегале, Ліберыі, Малі, С’ера-Леоне, Маўрытаніі, Непале і Чадзе.
Вельмі трывожна складваецца эпідэмічная абстаноўка ў Таджыкістане, дзе выяўлены каля 300 хворых, большасць з якіх — дзеці да шасці гадоў. Зарэгістравана 15 смяротных зыходаў. З гэтай краінай нашу рэспубліку звязваюць эканамічныя і культурныя сувязі. Штогадовы абмен паміж дзяржавамі складае звыш 40 тысяч чалавек. Адпаведная миграция фіксуецца і ў Пружанскім раёне, у сувязі з чым узнікае небяспека занясення віруса поліяміэліту на нашу тэрыторыю.
Справа ў тым, што поліяміэліт лічыцца пераможанай хваробай з дапамогай глабальнай імунізацыі насельніцтва. Напрыклад, Расія ўжо дзесяць гадоў таму была названа тэрыторыяй, свабоднай ад поліяміэліту. Аднак тут і заключаецца небяспека: зніжаецца кантроль за эпідэміяй, у выніку чаго яна лёгка імпартуецца і хутка распаўсюджваецца.
У нашым раёне таксама ёсць выпадкі, калі бацькі адмаўляліся ад прышчэплівання дзяцей, у тым ліку і ад гэтай хваробы. Цяпер, улічваючы сітуацыю, медыкі заклікаюць прайсці тэрміновую вакцынацыю. Калі вы бачыце, што вашы дзеці сталі хутка стамляцца, «цягнуць» нагу, асабліва калі разам з гэтым павысілася тэмпература, з’явіліся галаўны боль, ванітаванне, — трэба неадкладна звяртацца да неўрапатолага ці педыятра.
У сувязі з міграцыяй насельніцтва, усім дзецям да 15 гадоў, якія прыехалі з Таджыкістана, неабходна прайсці вакцынацыю. А выязджаць у названыя ў пачатку артыкула дзяржавы можна толькі пасля прышчэплівання ад поліяміэліту за чатыры тыдні да выезду.
Пётр ЧАЙКОЎСКІ, урач-эпідэміёлаг РЦГЭ.
Я бы с удовольствием закончила цикл прививок от полиомиелита, но этой вакцины нет в наличии. Первая прививка уже сделана, а вот вторую и третью отложили на неопределенный срок. И пока никто не знает, когда вакцина появится. А время идет. Помогать другим, конечно, нужно, но как быть нашим детям?!
Рейтинг комментария:
0
0