Пятница, 25 сентября 2020

Шоколадное настроение

822

11 ліпеня ў дзіцячай бібліятэцы адзначылі Сусветны дзень шакаладу. Гутарка ішла пра дзіўны салодкі прадукт, які называюць «прынцам ласункаў».

20160711_1104_измен.размер

Дзеці даведаліся пра дрэва какава і яго плады,  пра гісторыю ўзнікнення і карысныя ўласцівасці шакаладу, пра тое, як  вырабляюцца шакаладкі, і нават пра помнік шакаладу, які існуе ў горадзе Пакроў Уладзімірскай вобласці Расіі.

20160711_1093_измен.размер

20160711_1098_измен.размер

Але самым цікавым момантам мерапрыемства стала абарона творчага задання «Шакаладны фанцік»: спецыяльна да  мерапрыемства дзеці прыдумалі  назвы шакаладу і шакаладных цукерак і адпаведна аформілі абгорткі. Чаго толькі ні прыдумалі юныя вынаходнікі! Напрыклад, цукеркі «Шакаладная азбука» (Камянеў Андрэй) і  «Школьныя» (Брадніцкі Станіслаў), якія можна есць і адначасова вывучаць алфавіт і выконваць арыфметычныя дзеянні, цукеркі «Зубасцік» (Шопік Ліза) з натуральнай садавіны і горкага шакаладу, якія не пагражаюць карыесам зубоў, цукеркі «Вясёлкавы топ» (Дулько Аня), абгортка якіх ззяе рознымі колерамі  і выклікае захапленне не меншае, чым смак гэтых цукерак. Яшчэ былі цукеркі «Казачныя» (Кіпень Насця), «Мір» (Бароўская Саша), «Папялушка» (Вдавінец Насця). Новыя гатункі шакаладу прыдумалі Чайкоўскія Віка і Ілья – «Матылёк» і «Карапуз». Ілья нават апрануўся ў «карапуза» і так  ярка прадставіў свой шакалад, што выклікаў шчырыя ўсмешкі і гучныя апладысменты ўсіх прысутных. Белаглаўка Валодзя прыдумаў шакалад «Радасць» і вельмі артыстычна зрабіў яго рэкламу. Шакалад «Настачка» і «Пяшчота» былі ў Фокінай Насці і Казей Соф‘і…

Напрыканцы сустрэчы дзеці адказалі на пытанні «шакаладнай» віктарыны, атрымалі рэцэпт вырабу шакаладу ў хатніх умовах і  паласаваліся шакаладнымі батончыкамі.

Мы дзякуем усім удзельнікам свята шакаладу. Можна толькі падзівіцца, наколькі багатая і бязмежная дзіцячая фантазія.

Вольга Дзімітруковіч

Фота Сяргея Талашкевіча

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *