Четверг, 24 сентября 2020

Свята ў аграгарадку Клепачы

1 058

Свята ў аграгарадку Клепачы атрымалася на славу. Было шмат віншаванняў, песень і падарункаў.

_DSC0128_измен.размер

Арганізатары мерапрыемства – Кляпацкі сельскі Дом культуры сумесна з ААТ «Жураўлінае» — паклапаціліся аб тым, каб кожны прысутны на свяце знайшоў сабе занятак па душы. Праграма мерапрыемства была разнастайнай: выступленне калектываў Кляпацкага і  Мокраўскага СДК, Аранчыцкага Дома фальклору і народнага ансамбля «Ліцвіны», гандаль, атракцыёны, розыгрыш кошыка з касметыкай ад вядомай касметычнай кампаніі, гульні для дзяцей, спартыўныя спаборніцтвы для дарослых і многае іншае.

_DSC0115_измен.размер

_DSC0132_измен.размер

_DSC0163_измен.размер

_DSC0168_измен.размер

Святочны дзень завяршыла танцавальна-забаўляльная рэтра-праграма з удзелам  брэсцкага дзі-джэя. Папулярныя хіты суправаджаліся спецэфектамі. Ад мыльных бурбалак і дэкаратыўнага снегу былі ў захапленні не толькі дзеці, але нават і дарослыя.

На здымках: спяваюць «Ліцвіны», падчас мерапрыемства.

Алеся Мазуркевіч,

дырэктар Кляпацкага СДК.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *