Воскресенье, 20 сентября 2020

Жыццё на чорна-белай дошцы

806

20 ліпеня спаўняецца 50 гадоў, як ва ўсім свеце пачалі адзначаць Міжнародны дзень шахмат.  Гэтая распаўсюджаная паўсюль гульня і памяць развівае, і лагічнае мысленне, і наогул карысная для развіцця інтэлекту. Таму невыпадкова сярод самых вядомых гульцоў былі і вучоныя-матэматыкі, пра аднаго з іх –  ураджэнца Пружаншчыны – мы сёння ўзгадаем.

Справа_измен.размер

У шахматным свеце яго ведаюць як Мэнахема-Мэндла Орана. Нарадзіўся ён у 1902 годзе ў мястэчку Ружаны, пры нараджэнні атрымаў імя Мендэль, але ў польскі час насіў імя Мечыслаў Хвойнік. У 1920-х гадах уваходзіў у дзясятку мацнейшых шахматыстаў Польшчы. Тройчы, у 1919, 1925 і 1926 гадах, перамагаў у першынстве Кракава.

Удзельнік двух чэмпіянатаў Польшчы. У «Падручніку шахматнай гульні» чэмпіён свету па шахматах Эмануэль Ласкер прыводзіць яго партыю з найвялікшым шахматным стратэгам усіх часоў Акібай Рубінштэйнам як узорную. У 1928 годзе Мечыслаў Хвойнік выступіў за зборную Польшчы на 4-й дошцы на шахматнай алімпіядзе ў Гаазе, дзе каманда заваявала бронзавыя медалі.

У сярэдзіне 30-х гадоў пераязджае з Кракава ў Роўна, дзе ў 1938 годзе робіцца чэмпіёнам і гэтага горада. Падчас вайны жыве ў Мелякесе Ульянаўскай вобласці, выкладае ў настаўніцкім інстытуце. У 1946 годзе рэпатрыіруецца ў Польшчу, адкуль эмігрыруе ў Ізраіль, змяняе сваё імя на Мэнахем Оран. Праз два гады перамагае ў першынстве Тэль-Авіва і першым чэмпіянаце Ізраіля. У наступным годзе паўтарае свой поспех.

Второй ряд (первый справа)_измен.размер

Тройчы гуляў за зборную Ізраіля на алімпіядах: на другой дошцы ў 1952 годзе ў Хельсінкі, на трэцяй — у 1954 годзе ў Амстэрдаме і на чацвёртай — у 1956 годзе ў Маскве.

Памёр у 1961 годзе.

На здымках: Мэнахем Оран, ён жа Мечыслаў Хвойнік (справа).

Алена Зялевіч

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *