Воскресенье, 20 сентября 2020

Пока звучит виолончель…

888

Вучні класа віяланчэлі дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы, якія займаюцца ў педагога Вольгі Мікалаеўны Барысюк, сёлета закончылі навучальны год выдатна: паспяховымі для іх сталі ўдзелы ў шматлікіх музычных конкурсах і фестывалях.

Виолончелисты

Найбольш насычаным перыядам для юных музыкантаў аказалася вясна: пружанскія віяланчэлісты прынялі ўдзел у пяці конкурсах, з кожнага з якіх прывезлі граматы і дыпломы.

Самы дыпламаваны вучань школы мастацтваў — 11-гадовы Іван Цімановіч. Чатыры гады дасканалага авалодвання музычным інструментам не прайшлі дарэмна. Сольнае выступленне прынесла Івану другое месца на абласным фестывалі «Чароўныя смычкі», ён быў адзначаны на ІХ абласным адкрытым конкурсе «Крынічка» ў Баранавічах, стаў лаўрэатам ІІ ступені на рэспубліканскім фестывалі-конкурсе дзіцячага мастацтва «ЛьВёнок (Лідскі вянок)». Скарбонку перамог дапоўнілі і калектыўныя выступленні.

Узнагарода за старанні знайшла і Лізу Супрыновіч, якая робіць яшчэ толькі першыя крокі на музычнай ніве. Васьмігадовая дзяўчынка другі год вучыцца іграць на інструменце, але сёлета ўжо стала лаўрэатам ІІІ ступені рэспубліканскага фестывалю-конкурсу, які праходзіць у Лідзе, аказалася ў ліку прызёраў на абласным фестывалі.

Не менш уседлівасці і таленту прыклалі і іншыя вучні Вольгі Барысюк. Ансамбль віяланчэлістаў малодшых класаў — Аліна Баран, Іван Цімановіч, Ганна Баран, Ілья Федасевіч і Аляксандра Хоміч — былі адзначаны журы рэгіянальнага свята-конкурсу інструментальнай музыкі «Музычны калейдаскоп» і раённага адкрытага конкурсу «TUTTI». Дарэчы, на апошнім конкурсе дуэт Вані Цімановіча і Аліны Баран, якія выбралі для конкурснай праграмы твор П.Марціна «Ча-ча-ча», стаў яшчэ і дыпламантам першай ступені.

 

Марына ВАКУЛЬСКАЯ

      Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *