Воскресенье, 20 мая 2018

Улица Заводская станет зеленой

1 056

На вачах папрыгажэла вуліца Заводская. Тут высаджаны стройныя туі. У добрым суседстве з імі прыжываюцца чырвоналістыя кусцікі барбарысу, набіраюцца сілы ніцыя вербачкі. Яшчэ ўздоўж вуліцы з правага боку і на скрыжаванні з  Інтэрнацыянальнай плануецца ўстанавіць кветачніцы для сульфіній.

Дарэчы, такія ж пасадкі будуць зроблены і ўздоўж вуліцы Інтэрнацыянальная. 160 туй, 40 ніцых вербачак і 780 кустоў барбарысу закуплены з гэтай мэтай у Баранавіцкім «Зелянгасе».
Ганна Хадаровіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *