Воскресенье, 27 сентября 2020

Праздник улицы Садовой в д. Шени

1 126

Дождж не перашкодзіў жыхарам вёскі Шані сабрацца на свята вуліцы Садовай. Усе суседзі пакінулі хатнія клопаты і прыйшлі павіншаваць адзін аднаго і любімую вуліцу.

IMG_4519_измен.размер

Пачалося свята з вядомай песні “Есть улицы центральные…”, якую разам заспявалі амаль усе прысутныя.

Датай заснавання вуліцы Садовай лічыцца 1983 год. А вось гісторыя вёскі вядзе свой адлік з 19 стагоддзя. Аказваецца, продкі сённяшніх жыхароў перасяліліся на сучаснае месца з наваколляў Чахецкага цагельнага завода. Вёску назвалі па-нямецку – Schоn (прыгожая), а на рускі лад пачалі называць Шані. Успомнілі і цяжкія часы: напрыклад, пажар 1936 года, падчас якога згарэла большая частка вёскі. Узгадалі жыццё пад польскім прыгнётам і, канешне, ваеннае ліхалецце.

Шмат цёплых слоў прагучала ў адрас першых жыхароў вуліцы, ветэранаў і ўсіх, чыё жыццё было неразрыўна звязана з Садовай. Ушанавалі і  яе найстарэйшую жыхарку Яўгенію Васільеўну Шышко, якая, акрамя душэўных слоў у свой адрас, атрымала памятны падарунак. Дружныя суседзі успомнілі ўсе сем’і, якія працягваюць гісторыю вуліцы, і распавялі іх уласныя гісторыі.

IMG_4683_измен.размер

IMG_4834_измен.размер

IMG_4797_измен.размер

IMG_4364_измен.размер

IMG_4334_измен.размер

IMG_4259_измен.размер

Лепшыя працаўнікі атрымалі падзячныя лісты з рук старшыні Шаняўскога сельвыканкама Сяргея Іванавіча Лапукі. Адзначаны былі Павел Раманавіч і Ірына Іосіфаўна Радзівончыкі, Аляксандр Вітальевіч і Людміла Васільеўна Шырмы, Сяргей Георгіевіч і Наталья Уладзіміраўна Шчалкуновы, Анатоль Сяргеевіч і Валянціна Аляксандраўна Смецюхі, Ігар Пятровіч і Аксана Анатольеўна Слізюкі. Таксама ўдзячнасць і шчырыя віншаванні атрымаў баяніст Павел Уладзіміравіч Сухоцкі.

– Пры мне такое свята праводзіцца ўпершыню, — адзначыў С.І.Лапука. — І я шчыра магу сказаць, што яно атрымалася! Не прыехаць сёння сюды я проста не мог, таму што на вуліцы Садовай жывуць самыя працавітыя, добрыя, адкрытыя сэрцам людзі. Дзякуючы ім  у дварах – чысціня і парадак, а Садовая каторы ўжо раз  прызнаецца лепшай па выніках вясковага агляду-конкурсу.

IMG_4653_измен.размер

IMG_4413_измен.размер

IMG_4237_измен.размер

Нішто ў той дзень не магло сапсаваць настрой жыхарам.  Яны спявалі і танцавалі, не заўважаючы дрэннага надвор’я. Мерапрыемства сапраўды атрымалася надзвычай душэўным,  бо святкавалі не проста суседзі, а быццам адна вялікая сям’я, якую аб’ядноўвае любоў да роднай вёскі і цудоўнай вуліцы Садовай.

    Дар’я Мікуліч,

студэнтка Інстытута журналістыкі БДУ

  Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *