Пятница, 19 января 2018

Пружанский территориальный центр социального обслуживания выпустил видеофильм о войне

2 165

«ПАМЯЦЬ СЭРЦА»
Так называецца відэафільм, які супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва выпусцілі да юбілею Вялікай Перамогі.
Відэафільм створаны на аснове інтэрв’ю, узятага ў чатырох ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны: Уладзіміра Фёдаравіча Зазулі (в.Гарадзечна), Антона Антонавіча Піліпчука (в.Сілічы), Дзмітрыя Іванавіча Цымбалава і Івана Рыгоравіча Ясько (г.Пружаны). Яны расказалі кожны пра «сваю вайну», свой Дзень Перамогі і з вышыні пражытых гадоў зрабілі наказ маладым нашчадкам свята берагчы заваяваны ў жорсткай барацьбе мір. Жыхарка Пружан Лія Іванаўна Стасевіч успомніла аб першых днях вайны, сведкай якіх яна была.
Па-свойму ўпрыгожылі фільм фотаздымкі ветэранаў, захаваныя з ваенных часоў і зробленыя нядаўна.
Гэты відэафільм можа стаць цудоўным экспанатам для школьнага музея і неацэннай сямейнай каштоўнасцю. У тэрытарыяльным цэнтры вам могуць бясплатна перапісаць яго на камп’ютарны дыск.   Звяртайцеся па адрасе: г.Пружаны, вул. Кастрычніцкая, 104 А, ці па тэлефоне 9-37-80.

3 комментариев

  • Ta

    Выложите, пожалуйста, видео на сайт. Не у всех есть возможность придти с диском лично.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • nik

    Да, действительно, редакция — перепишите фильм и выложите в сеть!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • пенсіянэр

    смотрел нормальный фильм надеюсь на продолжение.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *