Воскресенье, 21 января 2018

Лучшим вальщиком леса признан работник Березовского лесозаготовительного участка

1 669

У традыцыйных спаборніцтвах, якія на гэты раз праводзіліся на базе Мокраўскага лясніцтва, прынялі ўдзел 12 лепшых вальшчыкаў лесу раёна.
Да гэтых спаборніцтваў лясгас падрыхтаваўся па ўсіх правілах. Была падабрана зручная дзялянка лесу ў 58 квартале, адабрана неабходная колькасць дрэў для высечкі, праведзена іх нумарацыя, абгароджана зона бяспекі. Спецыяльная пляцоўка была адведзена і для стэндавых спаборніцтваў, якія ўключалі мантаж другога ланцуга бензапілы, распілоўванне камбініраваным рэзам, дакладнае піленне і абрэзку сучкоў.
За напружанай барацьбой пільна назірала судзейская каманда ў складзе галоўных спецыялістаў, інжынерна-тэхнічных работнікаў і ляснічых усіх лясніцтваў лясгаса на чале з прадстаўніком Брэсцкага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання. Напал спаборніцтва адчуваўся з першых яго мінут і да канца дня. У выніку найбольшую колькасць — 1111 балаў — набраў вальшчык лесу Бярозаўскага лесанарыхтоўчага ўчастка Леанід Літвіновіч — неаднаразовы пераможца падобных спаборніцтваў у лясгасе і ўдзельнік рэгіянальных і абласных спаборніцтваў. Другое месца па праву дасталося вальшчыку з Лыскаўскага лясніцтва Віктару Раманчуку (1055 балаў), трэцяе — вальшчыку Ружанскага лесанарыхтоўчага ўчастка Віктару Жышко (999 балаў). Пад апладысменты прысутных ім былі ўручаны памятныя падарункі.
У жніўні Леанід Літвіновіч, Віктар Раманчук і Віктар Жышко будуць абараняць гонар Пружанскага лясгаса на абласных спаборніцтвах вальшчыкаў лесу ў Століне.
Ірына РАМАНЮК, намеснік дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце.

2 комментариев

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *