Пятница, 25 сентября 2020

День охраны труда. В свете Директивы № 1

800

Традыцыйны раённы Дзень аховы працы, які прайшоў на мінулым тыдні, сабраў спецыялістаў па ахове працы прадпрыемстваў і арганізацый, удзел у мерапрыемстве прынялі таксама прафсаюзныя лідары раёна, прадстаўнікі зацікаўленых служб і ведамстваў. На гэты раз арганізатары семінара вырашылі паказаць лепшыя ўзоры арганізацыі адпаведнай работы — для пераймання вопыту. З гэтай нагоды ўдзельнікі мерапрыемства наведалі райаддзел па надзвычайных сітуацыях і вытворчую базу КУВП «Камунальнік».

20160707_0875

Пажарная аварыйна-выратавальная часць №1 сустрэла гасцей паказальнымі вучэннямі, якія, па словах начальніка РАНС А.А.Ганчарова, праводзяцца тут пастаянна.

Андрэй Аляксандравіч прадэманстраваў баявое і паўсядзённае абмундзіраванне служачых, сродкі абароны пажарных у экстрэмальных сітуацыях і расказаў пра задачы, якія ставяцца перад выратавальнікамі на сённяшні дзень. Падчас вучэнняў былі паказаны тэхнічныя характарыстыкі тэхнікі і абсталявання для ліквідацыі пажараў і розных тэхнагенных катастроф. І самае галоўнае, што патрабуецца ад супрацоўнікаў аддзела, — гэта выдатна валодаць не толькі тэорыяй, але і практыкай. Узровень такіх ведаў  дэманструе статыстыка: за 10 гадоў ва ўсіх структурных падраздзяленнях, дзе служаць 120 чалавек, не зарэгістравана ніводнага выпадку траўміравання.

20160707_0751

20160707_0732

20160707_0846

20160707_0816

20160707_0783

На базе «Камунальніка» галоўны інжынер прадпрыемства С.В.Бабрук расказаў аб рабоце аддзела аховы працы, а таксама аб фінансаванні запланаваных мерапрыемстваў. Толькі за першае паўгоддзе сёлета на кампенсацыю за працу ў небяспечных умовах, на набыццё сродкаў індывідуальнай абароны і медыцынскае суправаджэнне персаналу было выдаткавана амаль 90 тысяч (900 млн.) рублёў.

20160707_0902

20160707_0890

20160707_0888

Як падкрэсліў намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец, раённая камунальная служба на фоне вядомых фінансавых цяжкасцей можа лічыцца яскравым прыкладам нават для тых прадпрыемстваў, дзе больш эканамічных магчымасцей для дасягнення неабходных вышынь у ахове працы.

Але хібаў таксама выяўляецца вельмі многа. Гэта пацвярджае інфармацыя мабільнай групы, якая праводзіць праверкі у адпаведнай сферы па ўсіх арганізацыях раёна. Фотаздымкі з недахопамі, выяўленымі часцей у  сельскіх гаспадарках, былі прадэманстраваны ўдзельнікам мерапрыемства падчас пленарнага пасяджэння.

Трэба прызнаць, што прымаемыя намаганні па навучанні і праверцы ведаў спецыялістаў даюць адпаведны вынік па зніжэнні колькасці няшчасных выпадкаў на вытворчасці, якіх з пачатку 2016 года па раёне было зафіксавана дзевяць. Аднак, як паведаміў начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама В.І.Матвіенка, адзначаецца зніжэнне зацікаўленасці кіраўніцтва шэрагу прадпрыемстваў ва ўдасканаленні гэтай работы: падчас паўторных праверак выяўляюцца тыя ж самыя недахопы, на якія раней была звернута ўвага. Найбольш часта ў такіх зводках фігуруе ААТ «Айчына», дзе і сёлета не абышлося без фактаў траўмавання работнікаў. Прычым аналіз прычын не заўсёды паказвае віну саміх пацярпелых, некаторыя выпадкі адбыліся з-за невыканання сваіх абавязкаў па ахове працы службовымі асобамі.

Галоўны дзяржінспектар працы Бярозаўскага міжраённага аддзела Дэпартамента дзяржінспекцыі працы І.М.Нікітчанка расказаў прысутным аб прычынах няшчасных выпадкаў і спосабах іх выкаранення. З лепшага боку па прымаемых намаганнях Іван Міхайлавіч адзначыў ААТ «Шані-аграпрадукт», «Ліноўскае», «Мурава» і «Агра-Калядзічы». Хаця ў некаторых з іх і адбыліся сёлета факты траўмавання работнікаў. Але ці ёсць у гэтым віна адказных служб прадпрыемстваў? У якасці прыкладу інспектар расказаў пра выпадак на ферме ў ААТ «Агра-Калядзічы», калі работніца  з-за ўласнай  бяздумнасці  атрымала пераломы рук. Падобных гісторый ён прывёў нямала, што прымусіла задумацца ўдзельнікаў семінара наконт розных дробязей. Відавочна, што патрэбна штодзённая карпатлівая работа, як таго патрабуе Дырэктыва №1, і не толькі з паперамі, а з кожным работнікам.

Алег СІДАРЭНКА

   Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *