Пятница, 25 сентября 2020

Золотистые ленты долгунца

736

Кропкай адліку для працоўнага калектыву ААТ «Пружанскі льнозавод» стаў 2014 год. Менавіта пазалетась быў атрыманы рэкордны ўраджай ільновалакна больш як за саракагадовую гісторыю прадпрыемства — 20,9 цэнтнера з гектара. На сезон перапрацоўкі тады ўдалося нарыхтаваць звыш 15 тысяч тон трасты.

20160708_0922_измен.размер

На жаль, у аграрыяў год на год не прыходзіцца. Сёлетні  таксама нельга назваць спрыяльным для вырошчвання даўгунцу. Засуха істотна паўплывала на становішча спраў на льняных палетках. На лёгкіх глебах пасевы моцна падгарэлі. Дзённыя тэмпературы звыш 30 градусаў, якія адзначаліся ў чэрвені, не спрыялі ні ўраджайнасці валакна, ні яго якасці.

20160708_0938_измен.размер

20160708_0939_измен.размер

20160708_0951_измен.размер

Але ўбраць вырашчанае неабходна. Штодзень на льняных палетках шчыруюць 11 самаходных церабілак. Механізатары мехатрада імкнуцца выцерабіць лён у сціслыя тэрміны і пакласці яго пад ліпеньскія росы.

На здымку:  на церабленні лёну паблізу вёскі Смаляны старанна працуе механізатар П.У.Насытка.

Мікола АРХУЦІК

             Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *