Среда, 23 сентября 2020

С Днем работников налоговых органов!

1 533

Яшчэ старажытныя рымляне лічылі: грамадзянін – найперш той, хто плаціць падаткі. Той, хто падтрымлівае дзяржаву. Той, хто частку сваёй працы добраахвотна аддае на агульную справу. Але ж падаткі – гэта не толькі эканамічная катэгорыя, гэта катэгорыя  і маральная. Гэта пэўны ўклад грамадзяніна ў будаўніцтва нашага агульнага дома – Беларусі. У яе спакой і бяспеку, у адукацыю, у здароўе нацыі, у камфорт і прыгажосць нашых гарадоў і  вёсак. 

Кадэшко_2920_измен.размер

Каб без збояў напаўняўся бюджэт.

У першай палавіне бягучага года ў кансалідаваны бюджэт раёна паступіла 12,5 млн. руб. (з улікам дэнамінацыі). У фарміраванні  даходаў бюджэту прынялі ўдзел 563 арганізацыі, 783 індывідуальныя прадпрымальнікі і 23,9 тысячы грамадзян. Паступленни плацяжоў дзяржаўнага сектара эканомікі склалі 62,3%. Суб’екты малога прадпрымальніцтва папоўнілі бюджэт на 36,8% і індывідуальныя прадпрымальнікі на 5,3%.

Інспекцыя прымае актыўныя меры для таго, каб інфармацыйна-тлумачальную работу і падатковае адміністраванне падняць на больш высокі ўзровень. Актыўна праводзяцца вучоба і індывідуальныя гутаркі з плацельшчыкамі па пытаннях дзеючага падатковага заканадаўства ў мэтах больш зразумелага вылічэння падаткаў.

Яшчэ адзін кірунак, які  інспекцыя сёння актыўна ўкараняе ў практыку, — развіццё ўзаемадзеяння з плацельшчыкамі  шляхам ажыццяўлення бескантактавага абслугоўвання, гэта значыць, развіццё розных электронных сэрвісаў, якія прапануюцца плацельшчыкам. Сістэмай электроннага дэкларавання ў раёне абхоплена каля 80% суб’ектаў гаспадарання і больш 70% плацельшчыкаў працуюць з намі выключна ў электронным выглядзе і не толькі падаюць падатковыя дэкларацыі, але і маюць зносіны ў электронным фармаце. Адміністрацыйныя працэдуры цяпер таксама ажыццяўляюцца ў электронным выглядзе.

Прымаючы да ўвагі факт шырокага  развіцця рынку электронных паслуг,  інспекцыя будзе  ў большай меры  пераарыентоўваць сваю работу, у тым ліку і на скарачэнне колькасці кантрольных мерапрыемстваў.

Кіруючыся патрабаваннямі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31.12.2010 № 4 «Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымулявання  дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь», нашы работнікі выходзяць на праверкі толькі да тых суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці, у якіх відавочныя факты парушэнняў. Гэта значыць,  аналіз інфармацыі, які ёсць у падатковай інспекцыі, дае падставы меркаваць, што плацельшчык  учыняе падатковае правапарушэнне.

Падатковае адміністраванне, якое заснавана на пашыраным узаемадзеянні з плацельшчыкамі ў электронным выглядзе, вядзе да паступовага атрымання інспекцыяй аддаленага доступу да фінансавых паказчыкаў суб’ектаў гаспадарання. І гэта выключае (або робіць радзей) дакументальныя праверкі  добрасумленных плацельшчыкаў падатку. Урадам пастаўлена задача: надаць кантрольнай дзейнасці, у тым ліку і дзейнасці падатковых органаў, папераджальны характар і перайсці да пераважнага выкарыстання пра філактычных мер, накіраваных на прадухіленне правапарушэння, а не фіксаванне факту яго ўчынення.

Новы праект

З ліпеня бягучага года ўкараненне электронных рахункаў-фактур па падатку на дабаўленную вартасць дазволіць максімальна хутка і на самых ранніх стадыях прадухіляць неабгрунтаванае вяртанне і няўплату гэтага падатку.    Да таго ж, сістэма электронных рахункаў-фактур прадуглежвае  далейшае развіццё і прасоўванне электроннага дакументазвароту паміж суб’ектамі гаспадарання, стварэнне механізму камеральнага кантролю, які забяспечвае ў рэжыме рэальнага часу магчымасць дыстанцыйнага маніторынгу поўнасці выканання плацельшчыкам падатковых абавязацельстваў па ПДВ. Ажыццяўленне дакументазвароту ў электронным выглядзе  з’яўляецца відавочнай перавагай для добрасумленнага плацельшчыка.

На першым этапе праект па ўкараненні сістэмы электронных рахункаў-фактур па ПДВ для суб’ектаў гаспадарання, хутчэй за ўсё, будзе матэрыяльна  затратным. Асабліва гэта датычыцца  выпадку, калі плацельшчыкі жадаюць фарміраваць электронныя рахункі-фактуры па ПДВ з дадзеных бухгалтарскага ўліку. Уліковая бухгалтарская сістэма запатрабуе дапрацоўкі. Разам з тым менавіта гэты шлях дазволіць адысці ад ручной працы і, значыць, звесці да мінімуму  ўзнікаючыя  пры гэтым памылкі, а таксама мінімізаваць выдаткі на запаўненне рахункаў-фактур.

Запазычанасць недапушчальна!

 Асобнымі плацельшчыкамі дапускаюцца парушэнні ўстаноўленых тэрмінаў выплаты падатковых плацяжоў. У такіх выпадках інспекцыяй прыпыняюцца аперацыі па рахунках у банках, у прымусовым парадку робіцца спагнанне падатковых плацяжоў за кошт сродкаў дэбітораў плацельшчыка, канфіскоўваецца наяўная грашовая выручка ў касах  даўжнікоў, апісваецца маёмасць у кошт пагашэння запазычанасці. Сёлета ў прымусовым парадку спагнана 2,8 млн. руб. (з улікам дэнамінацыі), што складае 22,4%  даходаў бюджэту.

У гэтым пытанні трэба глядзець не толькі на колькасную, але і на якасную складаемую. Немагчыма вырашыць пытанне своечасовай выплаты і павелічэння падатковых паступленняў, не надаючы адпаведнай увагі мадэрнізацыі і тэхнічнаму пераўзбраенню прадпрыемстваў,  выпуску новай канкурэнтаздольнай прадукцыі, прадукцыі з высокім дабаўленым коштам, выйсцю на новыя рынкі збыту, павелічэнню рэнтабельнасці продажаў і прыбытку.

Один комментарий

  • Коля Лукашенко

    ОООООО, какой замечательный праздник. Очень люблю вас, ребята.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *