Четверг, 1 октября 2020

О борьбе с экономической и коррупционной преступностью

1 341

На чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое вёў старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч, было разгледжана пытанне “Аб барацьбе з эканамічнай злачыннасцю і карупцыяй на тэрыторыі Пружанскага раёна”.

14452560341a3eaf976d94d71197752e1c41cbc56b9

Выступаючы з дакладам, начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама А.В.Гук  адзначыў, што ажыццяўляемыя ў 2015-2016 гадах арганізацыйныя  і практычныя меры дазволілі забяспечыць у раёне эканамічную бяспеку, замацаваць станоўчыя тэндэнцыі ў дынаміцы крымінагеннай абстаноўкі. За згаданы перыяд выяўлены 34 злачынствы, з якіх 11 аднесены да разраду карупцыйных. У ходзе прафілактычнай работы ў сферы абароту валюты і спажывецкага імпарту зафіксаваны 22 выпадкі незаконнага  ўвозу і  рэалізацыі тавараў, у выніку чаго арыштавана тавараў на суму 1092 млн. рублёў (да дэнамінацыі), перададзена ў даход дзяржавы 705 млн. рублёў.

У 2015 годзе па матэрыялах РАУС было ўзбуджана восем карупцыйных крымінальных спраў: у адносінах начальніка малочнатаварнага комплесу ААТ “Жураўлінае”; дырэктара прыватнага прадпрыемства, які заключыў дагаворы куплі-продажу сельгаспрадукцыі з дзвюма гаспадаркамі і не разлічыўся за яе, чым нанёс матэрыяльны ўрон у 323 млн. і 1091,6 млн. рублёў; галоўнага ветэрынарнага ўрача і намесніка дырэктара сельгаспрадпрыемства за атрыманне хабару.

Парушэнні заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй выяўлены ў шэрагу арганізацый. У большасці выпадках  учыненне правапарушэнняў, якія ствараюць умовы для карупцыі, было выклікана тым, што работнікі арганізацый свядома прадастаўлялі кіраўнікам недакладную інфармацыю:  напрыклад, уносілі  скажоныя звесткі ў табелі ўліку рабочага часу, што прыводзіла да незаконнага налічэння зарплаты. Такія факты былі выяўлены ў ААТ “Пружанскі райаграсэрвіс”, філіяле РУП “Брэстэнерга” “Аграэнерга Зеляневічы”, ПМС.

Зыходзячы з аналізу выяўленых злачынстваў, эканамічным і карупцыйным рызыкам  як у 2015, так і ў 2016 гадах найбольш падвергнута сельскагаспадарчая галіна. Напрыклад, з усіх выяўленых  за 5 месяцаў гэтага года злачынстваў 88% (8 фактаў) прыпадае на прадпрыемствы АПК раёна – тры злачынствы ўчынілі службовыя  і матэрыяльна адказныя асобы ААТ “Ружаны-Агра” і пяць – ААТ “Эксперыментальная база “Белавусаўшчына”. Гэта яскрава сведчыць аб праліках у рабоце з боку кіраўнікоў гаспадарак і спецыялістаў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па прафілактыцы эканамічных і карупцыйных злачынстваў.

Злабадзённым застаецца і пытанне прысвойвання і растраты грашовых сродкаў. Так, у 2015 годзе было ўзбуджана 5 крымінальных спраў у адносінах да прадаўцоў магазінаў, а сёлета – ужо 8 спраў:  адно у адносінах прадаўца магазіна за прысвойванне 8,5 млн. рублёў, 5 – у адносінах матэрыяльна адказных асоб ААТ “Эксперыментальная база “Белавусаўшчына” за растрату збожжа на суму 18 млн.руб., 2 – у адносінах галоўнага бухгалтара  ААТ “Ружаны-Агра” за прысвойванне і растрату 319,2 млн. рублёў.

У рашэнні, прынятым па разгледжаным пытанні, райвыканкам намеціў шэраг мер, накіраваных на паляпшэнне дзейнасці  раённай камісіі па супрацьдзеянні злачыннасці і карупцыі, на павышэнне адказнасці кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый за няўхільнае выкананне патрабаванняў закона.

2 комментариев

  • Андрей

    Ага пчелы против меда

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Николай Васильевич

    При авторитарном режиме коррупция неизбежна, можно сколько угодно объявлять кампаний, находить козлов отпущения.Все это бесполезно, чиновники все равно будут пропихивать свои личные интересы, пользоваться своим положением в личных интересах.Всегда главный человек в стране для того чтобы поддерживать лояльность окружающих его лиц ,будет вынужден их подкупать с помощью должностей, наград и материальных благ. Не надо далеко ходить за примером, погуляйте возле Дроздов. И сразу возникнут вопросы как на зарплату чиновника можно построить дом и купит участок стоимостью от 1 млн долларов.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *