Понедельник, 21 сентября 2020

Мы празднуем — мы помним

1 692

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці нашай краіны, пачаліся ў Пружанах з мітынгу каля помніка “Спаленым вёскам” яшчэ першага ліпеня.

20160701_0487

Адкрываючы яго, старшыня райвыканкама Міхаіл Мікалаевіч Крэйдзіч назваў падзею 3 ліпеня 1944 года лёсавызначальнай для беларускага народа. Ён адзначыў, што дзень вызвалення ад фашысцкіх акупантаў паклаў пачатак свабоднаму шляху Беларусі, шляху, на якім наш народ адчуў сябе гаспадаром лёсу.

— Гэта пацвердзіў і пяты Усебеларускі народны сход, — адзначыў кіраўнік раёна, — які ў сваіх задачах адлюстраваў выключна народныя інтарэсы.

Старшыня райвыканкама аддаў даніну пашаны тым, хто змагаўся за вызваленне нашай Радзімы і каму цяпер узведзены помнікі ад удзячных нашчадкаў.

20160701_0452

20160701_0469

20160701_0497

20160703_0325

Аднак ці не людская памяць —  самы вялікі і значны помнік Перамозе? І яна жыве, што сведчыла з  выступленняў Л.П.Шылавай – старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя былых непаўналетніх вязняў фашызму” і навучэнкі каледжа, члена пярвічнай арганізацыі БРСМ Карыны Фурсы.

Адметна, што сёлета разам з пружанцамі раздзялілі радасць вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і нашы сябры з Польшчы і Эстоніі, якія таксама прысутнічалі на мітынгу. І за тое, што яны былі разам з намі ў гэты важны для ўсіх беларусаў дзень, у іх адрас гучалі асобныя словы падзякі. Прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых герояў, якія аддалі свае жыцці за мір на зямлі, мінутай маўчання. Да помніка былі ўскладзены вянкі і жывыя кветкі.

***

На нядзелю, 3 ліпеня, таксама была распрацавана праграма святкавання. Працаваў выязны гандаль і дзіцячыя атракцыёны. Аматары спеваў збіраліся ля сцэны на плошчы каля Палаца культуры. І хоць рэзкае пагаршэнне надвор’я з кароткачасовым дажджом напалохала некаторых гледачоў, тыя, хто насуперак непагадзі ўсё ж сабраліся на святочны канцэрт, зусім не пашкадавалі аб гэтым. Добрай песняй радавалі прысутных удзельнікі арт-групы “Родники” і вакальнай групы “2+2”, хораў “Вербніца” і “Чырвоны гваздзік”. Не пакінула раўнадушным задушэўнае выкананне песень такімі спевакамі, як Уладзімір Неміровіч, Карына Шаманава, Святлана Машкала, салістамі ўзорнай эстраднай студыі “Меладзін”. У музычна-паэтычнай замалёўцы “Пясняр беларускай зямлі”, прысвечанай 75-гадоваму юбілею Уладзіміра Мулявіна, да ўжо згаданых спевакоў далучыліся і ўдзельнікі народнага камернага хору. Разнастаілі канцэрт сваім выступленнем і артысты Мокраўскага СДК – Аляксандр Бушук і Людміла Улога.

20160703_0339

20160703_0373

20160703_0400

20160703_0436

Вечарам музычную эстафету перанялі маладыя, якія аб’ядналіся ў агульным флэш-мобе, а затым прадоўжылі танцаваць у дысказале Палаца культуры.

А завяршылася свята выкананнем Дзяржаўнага гімна, які пад адкрытым небам разам з усімі прысутнымі спявалі прадстаўнікі райвыканкама на чале з кіраўніком раёна.

 

Галіна КАЛЯДА

     Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)

4 комментариев

  • Коля Лукашенко

    Постоянно вижу этого молодого чувака из БРСМ на все мероприятиях. Какаую пользу он приносит обществу и экономике страны? Какая-то псевдодеятельность- побольше быть на виду, но ничего не делать. Ненавижу такие агентурные паразитирующие организации как БРСМ. У них одна цель- сделать определенную движуху в интересах одного человека, но не страны.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Сойе

    Праздники- близнецы, одни и те же лица, скучно, одним словом.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Андрей

    Коля а ведь помимо бессмысленного БРСМ во многих организациях есть идеологические отделы которые тоже приносят много пользы экономике.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Коля Лукашенко

    Андрей, да, тут главное агентурные движухи делать, чтоб инакомыслия не допустить. Мне интересно, вот все эти молодые люди, они просто стремятся к кормушке или они реально придерживаются этой идеи?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *